Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вязынскі кірмаш

30 лістапада ў нашай установе адукацыі адбыўся ўсімі чаканы, ужо традыцыйны, «Вязынскі кірмаш». Гэта мерапрыемста арганізоўваецца сумесна бацькамі, педагогамі, навучэнцамі і выхаванцамі. Падрыхтоўка ішла на пазітыве, весела і хвалююча, так як дадзенае мерапрыемства ўсім вельмі падабаецца. Разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі вучні выстаўлялі прадукцыю, абавязкова зробленую сваімі рукамі: печыва, піражкі, булачкі і пірагі, вафлі і грыбочкі з арэшкамі… Чаго толькі не было! Нават прадукцыя з падсобнай гаспадаркі — лустачкі сала! Усім хацелася годна прадставіць свой клас і здзівіць гасцей. Вядучыя Гаспадыні-суседкі не давалі сумаваць і здзівілі майстар-класам беларускага народнага танца «Кракавяк»!

У дабавак кожны калектыў выступіў з візітоўкай перад пачаткам мерапрыемства, запрасіўшы да свайго прылаўка як мага больш пакупнікоў. І, вядома ж, галоўнае — атрыманыя сродкі былі сабраны ў «дабрачынную скарбонку» і будуць скарыстаны на дабрачынныя мэты — пералічаны на дабрачынны рахунак Вілейскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў рамках традыцыйнага марафону «Рабі вялікае, не чакаючы вялікага», прымеркаванага да Дня інвалідаў, і на дабрачынную акцыю «Цуды на Раство».

Хочацца выказаць вялікую падзяку бацькам і вучням, педагогам і гасцям за актыўны ўдзел у гэтым дабрачынным мерапрыемстве.

Дзіна Івашанка,

 намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Фота прадстаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 146 queries