Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выбралі здаровы лад жыцця і жыццё ў здаровым асяроддзі

Завіруха не перашкодзіла здзейсніцца планам работнікаў Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і членаў Беларускай Грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных Вілейскага раёна.  У рамках рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” імі было вырашана звярнуцца да гараджан і госцяў Вілейкі забыцца пра курэнне, якое ў нецвярозым стане можа прывесці да бяды. Было вырашана прапанаваць паспрабаваць жыхарам горада зрабіць правільны выбар – у бок здаровага ладу жыцця.

  • Не прапальвайце сваё жыццё, лепш выбірайце здароўе і дабрабыт, — прапаноўвала моладзь мінакам.
  • Лепш пакаштаваць салодкую цукерку, чым выкурыць цыгарэтку, — дадавалі юнакі адзін аднаго.
  • Няхай вас акружаюць здаровыя людзі, тыя, хто не курыць, — гучала з вуснаў актывістаў арганізацый.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е і завіруху, настрой ва ўсіх палепшыўся, бо сумеснымі намаганнямі давялося ўскалыхнуць свядомасць грамадзян і схіліць іх да выбару здаровага ладу жыцця і здаровага асяроддзя.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 174 queries