У Лыцавіцкім СДК адбыўся трэці «Журавінавы фэст», які ў гэтым годзе супаў з днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі. У файе гасцей і аднавяскоўцаў сустракалі пачастункі ад спонсараў: гарачая юшка ад мясцовага фермера Вячаслава Сарока, каша з мясам ад мясцовай гаспадаркі ААТ «Чурлёны». Нікога не пакінула раўнадушным выстава «Нашай зямелькі — шчодрыя дары». «Здымак на памяць з лялькай «Берагіня» зрабіў напэўна кожны прысутны. Ну, а выставы «Фантазіі восені» ДУА «Чурлёнскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад -сярэдняя школа» і «Восеньская рапсодыя» ДУА «Іжскі навучальна -педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа» былі арыгінальнымі і разнастайнымі: лялька, домікі з гарбузоў, заяц з капусты, пінгвіны, гусі, вазы з кабачкоў і інш.
Тут жа ў файе праведзены конкурсы сярод дзяцей «Самы умелы зборшчык журавін», «Умелая гаспадынька». Бібліятэкар Чурлёнскай сельскай бібліятэкі Пашкевіч Марына Уладзіміраўна правяла віктарыну «Што мы ведаем пра журавіны».
Актыўна на пытанні адказвалі дзеці і дарослыя. Усе ўдзельнікі конкурсаў і віктарыны атрымалі падарункі.
I вось святочнае мерапрыемства перамяшчаецца ў глядзельную залу. На сцэне вядучыя Наталля Роліч і Віктар Баравы, настаўнікі мясцовай школы, сардэчна віншуюць са святам працаўнікоў сельскай гаспадаркі і запрашаюць на сцэну дырэктара ААТ »Чурлёны» Грымбоўскага Аляксандра Паўлавіча, які павіншаваў ўсіх прысутных са святам, адзначыў
лепшых працаўнікоў на ўборцы ўраджаю 2018 года. Затым ва ўрачыстай абстаноўцы ён выносіць каравай з новага ўраджаю, спечаны нашым спонсарам «Вілейскім хлебазаводам » (дырэктар Сяргей А.П.). Хлеб асвяшчае настаяцель прыхода Храма Святой Праведнай Ганны іерэй Аляксандр Фурсаў. Кожны прысутны пасмакаваў каравая.
А на сцэне самадзейныя артысты Лыцавічскага СДК. Дружна сустракалі гледачы гурт «Журвінка», Ірыну Клімёнак, Ірыну Куркуль, маладое пакаленне артыстаў з Лыцавічскага СДК і Іжскага сельскага клуба. А на прыканцы свята шчырыя словы віншавання, падзякі і ўпэўненасці ў тым, што «Журавінавы фэст» стаў традыцыйным на нашай зямлі ад старшыні Іжскага сельвыканкама Навасёлак Уладзіміраўны.
Мерапрыемства было напоўнена цяплом, шчырымі словамі вядучых аб хлебаробах і песнямі артыстаў. Свята паказала , што нашы людзі ўмеюць шчыра працаваць і шчыра святкаваць.