У Вілейскім раёне 29-30 кастрычніка працягнулася прафілактычная праца ў працоўных калектывах. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Аляксандравіч Яхімовіч сустрэўся з працоўным калектывам Людвінаўскага сельвыканкама, намеснік начальніка аддзела па АТР Яўген Іванавіч Шалуха выступіў перад работнікамі ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей», ТУП «Віл-гандаль» , а намеснік начальніка аддзела па ІР і КЗ Сяргей Пятровіч Крачкоўскі-ДУА «Куранецкі дзіцячы сад».
Падчасправядзеннясустрэчработнікі МНС давяліінфармацыюабаператыўнайабстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці, раёне, прывяліпрыкладыпажараў з гібеллюлюдзей. Таксамаспецыялістыправялітлумачальнуюпрацу па пытанняхбяспекіжыццядзейнасці, недапушчальнасціпакіданнядзяцей без нагляду.
— Паніжэнне тэмпературы змушае ўсіх тапіць печы, каб у сваім жыллі было цёпла і ўтульна, — распавядалі кіраўнікі райаддзела, — і таму захаванне элементарных правілаў пажарнай бяспекі ў звычайнай жыццядзейнасці чалавека, стане «абярэгам» ад пажару. Гэтак жа цяпер на тэрыторыi раёна праходзіць акцыя «За бяспеку разам», у рамках якой работнікі Вілейскага раённага аддзела па НС прадастаўляюць грамадзянам магчымасць правядзення абследавання супраць пажарнага стану домаўладанняў (кватэр) па заяўках. Кіраўнікі РАНС расказалі аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі дапамогу побач» і прадэманстравалі працаздольнасць аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка.
Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супраць пажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.





