Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Вілейцы адбыўся першы спеўны сход. Спявалі рамансы на музыку Станіслава Манюшкі

Спявалі рамансы на музыку Станіслава Манюшкі – у Вілейцы адбыўся першы спеўны сход. Дзея незвычайная для нашага горада. Арганізатары імкнуцца сабраць людзей і далучыць іх да спеўнай культуры.

у Вілейцы адбыўся першы спеўны сход

«Мы хочам вярнуць людзей да звычая нашых продкаў спяваць разам. Усе важныя падзеі жыцця былі адзначаны песняй, на жаль, зараз зусім не так. А між тым спяваць разам – што ёсць больш натуральнага для людзей?», – ва ўступным слове распавяла вядучая Вілейскага сходу Эла Кулеш.
«Наш народ – спеўная нацыя. Не трэба саромецца і баяцца», – падтрымаў Элу Сяржук Доўгушаў. Менавіта дзякуючы яго асабістаму захапленню народнай спеўнай культурай спеўныя сходы сталі рэчаіснасцю на сучаснай Беларусі. Доўгушаў мае музыкальную адукацыю, уласны гурт Vuraj і неверагодную апантанасць беларускімі спевамі. Чатыры гады таму ён арганізаваў першую сустрэчу зацікаўленых гэтай тэмай у Мінску. «Тады прыйшло ўсяго чалавек дзесяць, зараз у сталіцы спеўны сход збірае сотню», – распавёў віляйчанам Сяржук. У гэтым годзе мужчына пайшоў далей – правёў курсы навучання спеўных лідараў, на якія прыехалі людзі з рэгіёнаў. Так, як віляйчанка Эла Кулеш. Такім чынам геаграфія сходаў, а значыць, далучэнне людей да сапраўднай беларускай песні, значна пашырылася. Ужо распачаліся сходы ў Маладзечна, Брэсце, Віцебску, Бабруйску.

Прыемна, што і наш горад не застаўся ў баку. Каля дваццаці чалавек наведалі першы сход і маглі асабіста ўпэўніцца – мерапрыемства вартае ўвагі. Па-першае, пазнавальна. Арганізатары неўпрыкмет выдаюць шмат інфармацыі па тэматыцы сходу. На гэты раз была гісторыя Станіслава Манюшкі. Па-другое, практычна – робяцца захады навучыць спеву: практыкаванні для дыхання і голасу. Нарэшце, спевы разам – неперадавальная атмасфера, што яднае людзей.

Сходы будуць працягвацца. Наступны – у лістападзе. Як кажуць, сачыце за афішамі і за інфармацыях у сацыяльных сетках.

Ірына ТРУБАЧ.
Фото Міхаіла КУЛЯША

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 55 queries