Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

ДАІ плануе выкарыстоўваць 3D-разметку

Гэта адно з новаўвядзенняў, якія прадугледжаны праграмай «Узаемаразуменне». Псеўдааб’ёмная разметка ўжо выкарыстоўвалася ў эксперыментальным парадку ў трох месцах на дарогах Мінска і Мінскай вобласці. У далейшым яе плануецца наносіць паблізу пешаходных пераходаў, астраўкоў бяспекі і іншых месцах, дзе найбольш верагодныя ДТЗ.
Як растлумачылі ў ДАІ, гэты від разметкі наносіцца звычайнымі фарбамі белага, жоўтага і чырвонага колераў. Аднак малюнак робіцца пад такім вуглом, што ствараецца трохмерны эфект: з вадзіцельскага месца здаецца, што разметка нібы прыўзнята над дарогай. Вадзіцель міжвольна збавіць скорасць, убачыўшы такую маркіроўку.
Праграма «Узаемаразуменне» была запушчана ДАІ ў пачатку 2011 года. У яе рамках плануецца выкарыстоўваць такія інавацыі, як сімвалічная разметка «зебра» ў падземных пераходах, наклейкі для вадзіцеляў, якія сведчаць аб іх грамадзянскай пазіцыі: «Я заўсёды прапускаю пешаходаў», «Я не падразаю», «Я не паркуюся ў зялёнай зоне» і г.д.
Праграма прадугледжвае таксама актыўнае прыцягненне да вырашэння многіх праблем пешаходаў. Напрыклад, звароты да іх будуць размяшчацца на карзінах у супермаркетах, на рэкламных шчытах, у пешаходных зонах.
Акрамя таго, дарожная міліцыя падрыхтавала больш як 30 аўдыяролікаў для радыё, у якіх у даступнай форме расказваецца аб правілах дарожнага руху. Распрацавана і камп’ютарная праграма для дзяцей па дарожнаму руху.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 141 queries