Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Адбор на міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2011»

Прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскім дзіцячым конкурсе «Песня для Еўрабачання» пачнецца 11 лютага. Прысылаць свае кампазіцыі могуць юныя выканаўцы, якім на дзень правядзення міжнароднага конкурсу будзе не менш як 10 і не больш як 15 гадоў. Гэта могуць быць як грамадзяне Беларусі, так і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны не менш як два з паловай гады.
На рэспубліканскі конкурс можа быць прадстаўлена раней не апублікаваная песня на беларускай ці рускай мове працягласцю ад 2 хвілін 30 секунд да 2 хвілін 45 секунд. Аўтарам кампазіцыі павінен быць сам канкурсант, пры гэтым дапускаецца дапамога дарослых.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю выслаць заяўку на адрас Белтэлерадыёкампаніі з паметкай «На рэспубліканскі дзіцячы конкурс «Песня для Еўрабачання». Апошні дзень адпраўлення заявак — 11 красавіка.
Рэспубліканскі конкурс, які вызначыць удзельніка дзіцячага «Еўрабачання-2011» ад Беларусі, пройдзе ў тры этапы: адборачны тур, паўфінал і фінал. Па выніках адборачнага тура, які адбудзецца ў красавіку, прафесійнае журы выбера паўфіналістаў. У чэрвені суддзі выберуць ад 7 да 10 шчасліўцаў, якія стануць удзельнікамі фінальнага гала-канцэрта. Па выніках гэтага шоу тэлегледачы і прафесійнае журы вызначаць прадстаўніка Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2011», якое пройдзе ў снежні ў Арменіі.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 141 queries