Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Вілейскім раёне працягваецца першы этап акцыі «Канікулы без дыму і агню»!

У рамках першага этапу рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчу з  хлопчыкамі ў дзіцячым загарадным аздараўленчым лагеры «Лясная казка».

Работнікі МНС нагадалі дзецям асноўныя правілы паводзін пры ўзнікненні пажару ў доме, школе, лесе, а таксама правілы паводзін на вадаёмах. З дзецьмі была праведзена прафілактычная гутарка па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстраваны навучальны відэафільм. Падчас акцыі рабяты змаглі азнаёміцца з работай пажарнай аўтацыстэрны, аварыйна-выратавальнага абсталявання, прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў і пасядзець ўнутры кабіны аўтамабіля. А на заканчэнне ўсіх чакала водная феерыя!

Хлопцы і дзяўчынкі засталіся з пазітыўным настроем!

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 33 queries