Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У баявой гатоўнасці

У Вілейскім РЭС праведзены камандна-штабныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне. Правядзенне вучэнняў ацэньвалася работнікамі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У адпаведнасці з загадзя распрацаваным планам правядзення вучэння адпрацоўваліся уступныя, у тым ліку практычныя, па дзеянням органаў кіравання і сіл ДСНС і ГА прадпрыемства пры пагрозе ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый.

Умовы, у якіх праходзілі адпрацоўкі ўводных, былі максімальна набліжаны да рэальных, што ў сваю чаргу дазволіла на практыцы адпрацаваць выразнасць і зладжанасць дзеянняў. У ходзе правядзення вучэння і праверкі ведаў, уменняў і навыкаў у кіраўнікоў і членаў фарміраванняў грамадзянскай абароны, быў паказаны добры вынік. Мэты праведзеных вучэнняў дасягнуты.

Пасля вучэнняў быў праведзены разбор дзеянняў адміністрацыі і служачых на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый. Вучэнні паказалі, што добраахвотныя фарміраваннi грамадзянскай абароны дзейнічалі зладжана і з пастаўленымі задачамі паспяхова справіліся.

Сяргей АДАМОВІЧ, старэйшы інжынер Вілейскага РАНС      

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 35 queries