Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Віляйчанка на фестывалі «Ільнара» атрымала першае месца ў намінацыі «Аўтарская кампазіцыя»

12 мая бягучага года ў Мінску адбыўся дзясяты, юбілейны, фестываль-конкурс «Ільнара». Ён праводзіцца пры падтрымцы Беларускай лігі танцу, а фармат адкрытага конкурсу дазваляе прымаць у ім удзел пачынаючым танцорам рознага ўзросту. Розныя накірункі ўсходніх танцаў – ад фальклору да сучаснасці – такім быў творчы дыяпазон фестывалю-конкурсу. Удзельнічала ў ім больш за 700 аматараў «усходу» з усёй Беларусі.

Упершыню прымала ў ім удзел і віляйчанка Надзея Аўдзей, дырэктар краязнаўчага музея. Аднойчы захапіўшыся ўсходнім танцам, яна працягвае працаваць над гэтым захапленнем разам са сваімі аднадумцамі. А ўдзел у разнастайных канцэртах і конкурсах дапамагае ўдасканальвацца ў гэтым творчым накірунку.

Надзея выступала ва ўзроставай катэгорыі «Дарослыя 1» у намінацыі «Аўтарская кампазіцыя. Сола. Дэбют» – і яе дэбют аказаўся паспяховым. Аўтарскую кампазіцыю, у якой былі злучаны элементы розных стыляў усходняга танцу, кампетэнтнае журы заўважыла і ацаніла.

З конкурсу віляйчанка прывезла залаты медаль, дыплом за першае месца ў намінацыі «Аўтарская кампазіцыя», а таксама сертыфікат на неабмежаванае выступленне ў адной намінацыі на Кубку Бабруйска-2019.

Таццяна ШАРШНЁВА.

Фота прадстаўлена Надзеяй АЎДЗЕЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 136 queries