Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

І вяртаецца дабрыня бумерангам…

З вёскі Більцавічы ў рэдакцыю пазваніла інвалід першай групы па зроку Марыя Лукінічна Круцько. Даўно ведаю гэтую жанчыну і захапляюся яе жыццялюбствам. Нягледзячы на хваробу, жанчына стараецца жыць напоўнена і весела, узяўшы ў спадарожніцы песню. Не раз бачыла выступленні Марыі Лукінічны на сцэне Палаца культуры і захаплялася цудоўным выкананнем народных песень – так самадзейная артыстка віншавала землякоў. А нядаўна вельмі цёпла павіншавалі яе, і жанчына захацела падзякаваць за гэта.
– 7 студзеня, на Каляды, я адзначала свой 80-гадовы юбілей, – расказала Марыя Лукінічна. – Павіншаваць мяне прыехалі старшыня раённага таварыства інвалідаў па зроку Ганна Чаславаўна Філістовіч, супрацоўніцы ДУ «ВТЦСАН».
Цёплымі словамі, шчырымі пажаданнямі і падарункамі яны так парадавалі мяне! І падалося жыццё святлейшым…
З вёскі Куляшы Куранецкага сельсавета патэлефанавала Вера Іванаўна Герко. Яна шчыра дзякуе вадзіцелю аўталаўкі Уладзіміру Грэлю, які прывозіць у вёску ўсё неабходнае. Душа-чалавек – так ахарактарызавала вадзіцеля Вера Іванаўна, і гэтыя словы гавораць самі за сябе!
Думаю, словы падзякі прачытаюць тыя, каму яны адрасаваны і яшчэ раз упэўняцца, што іх дабрыня вяртаецца да іх бумерангам. Такі закон жыцця.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries