Раённы агляд-конкурс “Край свой родны абыйду, скарбы розныя знайду”
З 12 па 25 сакавіка ў клубных ўстановах ДУК “Централізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” адбыўся традыцыйны агляд-конкурс на лепшую арганізацыю культурна-дасугавых праграм “Край свой родны абыйду, скарбы розныя знайду”.
Два тыдні агляду-конкурсу сталі сапраўдным святам для ўсіх яго наведвальнікаў. На пачатку кожнага мерапрыемства гледачы маглі наведаць выставы, якія былі створаны дзякуючы умелым рукам удзельнікаў клубных фарміраванняў клубных устаноў. А на сцэне іх чакалі музыкальныя, харэаграфічныя, літаратурныя і тэатральныя нумары, якія стваралі добры і пазітыўны настрой на ўвесь дзень.
Лепшымі культурна-дасугавымі праграмамі, на думку журы, сталі праграмы Язненскага, Даўгінаўскага, Людвіноўскага, Нарачанскага, Любанскага сельскіх Дамоў культуры.
Централізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна