«Не футбол, не валейбол, а навагодні катабол…»
Конкурсны фотаздымак, які быў прапанаваны нашым вастрасловам у канцы мінулага года, нездарма быў «каціны». Іх жа год надыходзіў, нашых мурлыкаў. Памятаеце дваіх цудоўных кацянятак ля прыбранай елкі? Самыя верныя раённаму выданню ўдзельнікі конкурсу тут жа даслалі свае вершы. Давайце з імі пазнаёмімся.
Першым прыляцеў ліст з Забалоцця ад Любові Чыгрынавай. У яе – два варыянты. І абодва надзвычай удалыя. Мяркуйце самі:
Хто ні гляне – усміхнецца:
Як гульня гэта завецца?
Не футбол, не валейбол,
А навагодні катабол.
І гаспадыня не злуецца,
Калі шарык разаб’ецца.
Не шугае венікам
Гарэзаў маленькіх.
Не жыццё, а любата…
Бо наступае год Ката.
І вось такі подпіс:
Мурык і Лурык –
Брацікі родныя,
Спрытныя, кемныя,
Вельмі лагодныя.
Мігам асвояць
Новую справу,
Дзецям на радасць,
Сабе на забаву.
Добры подпіс атрымаўся і ў віляйчанкі Кацярыны Анатольеўны Мількота. Чытаем:
В нашем доме появились
Два котёнка-близнеца,
Барсик белый, Русик серый
Балуются без конца.
Любят котики игрушки:
Мячики и погремушки,
Загоняют их под стол,
На диван, потом – на пол.
А теперь уж, в год Кота,
Жизнь им будет – красота:
В зале ёлку нарядили,
Малышей предупредили:
“Украшенья не срывать,
Только можно поиграть».
Вот на фото – малыши
И умны, и хороши.
Лапкой шарики качают,
Ничего не разбивают,
Потому что в Новый год
«Дед» подарки всем несёт.
І яшчэ адзін добры верш, які даслала Марыя Лазовік. Прачытаем і яго:
Заяц, трус і кот
Свой сустрэлі Новы год.
Кожны з іх яго сустрэў,
Так, як ён умеў:
Заяц – у лесе пад ялінкай
З серабрыстай павуцінкай,
Трус у клетцы заставаўся,
Свежым сенам частаваўся.
Ну, а хатнія каты –
Нашы меншыя браты –
Сустракалі Новы год
І вадзілі карагод.
Ля прыгожай ёлкі,
Дзе блішчаць вясёлкі,
Свецяцца багаццем –
У гаспадаровай хаце.
Новы год прынёс –
Кожнаму свой лёс.
Дзякуй, паважаныя, за вашы допісы і за вернасць раёнцы. Будзем сябраваць і надалей. Прапаную вам новае фота, якое вы можаце падпісаць у бліжэйшы час (канкрэтным тэрмінам не абмяжоўваю) і свае творы даслаць у рэдакцыю. Поспехаў!
Ірына БУДЗЬКО


