Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У пачатку сакавіка віляйчанка сустрэла сваю дзевяностую вясну

У пачатку сакавіка сваю дзевяностую вясну сустрэла Ефрасіння Лявонаўна Бяссмертная. Усё яе працоўнае жыццё было звязана з Вілейскім хлебазаводам.

Працэс нараджэння хлеба – працаёмкі, няпросты. Яна ж ведае яго дасканала – і з цестам мела справу, і хлеб выпякала. А калі прыйшла пара саступіць месца маладым, Ефрасіння Лявонаўна ўсё роўна засталася працаваць на родным прадпрыемстве – адказвала за чысціню і парадак у памяшканнях. Ефрасіння Бяссмертная – ветэран вытворчасці, і за больш чым саракагадовы працоўны стаж яна не мела ў свой адрас ніякіх нараканняў, таму што працавала старанна і сумленна.

У мінулую суботу, 10 сакавіка, з юбілейным днём нараджэння Ефрасінню Лявонаўну прыйшлі павіншаваць калегі – Анатоль Сяляўка, інжынер па тэхніцы бяспекі, і Галіна Андрушова, старшыня прафсаюзнай арганізацыі (на здымку – побач з юбіляршай). Яны завіталі да жанчыны ў госці, каб ад імя адміністрацыі і ўсяго калектыву павіншаваць, уручыць кветкі, прэмію і, канешне ж, салодкі пачастунак вытворчасці хлебазавода. Нагодай для сустрэчы стаў прыгожы юбілей – дата, з якой, як адзначыў Анатоль Сяляўка, віншаваць асабліва прыемна.

Таццяна ШАРШНЁВА.

Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 172 queries