Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у Вілейскім раёне

У Вілейскім раёне прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаны Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. У ходзе акцыі ва ўсіх установах адукацыі былі праведзены агульнашкольныя навучальныя эвакуацыі.

Работнікі МНС праводзілі з вучнямі практычныя заняткі і лекцыі з дэманстрацыяй відэафільмаў «Школа бяспекі», «Дзеянні па сігнале «Увага ўсім!», праводзіліся віктарыны, кожны дзіця ў падарунак атрымаў маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама наведалі УА «Вілейскі дзяржаўны каледж», УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» і ДУА «Вілейская спецыяльная агульна адукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення».

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 127 queries