Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Выбраны новы старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў

 На выбарах 18 лютага ў раённы Савет дэпутатаў жыхары Вілейскага раёна абралі 35 дэпутатаў. У чацвер, 1 сакавіка на першай сесіі дэпутатаў дваццаць восьмага склікання таемным галасаваннем быў абраны старшыня райсавета, а таксама вырашыны ўсе арганізацыйныя пытанні дзейнасці новага Савета. Была сфарміравана структура Савета і ўтвораны пастаянныя камісіі па бюджэтна-эканаміных пытаннях, сацыяльных пытаннях, аграрных пытаннях і мандатная камісія.

Першая арганізацыйная сесія Вілейскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання вырашыла ўсе пытанні работы новага складу дэпутацкага корпуса раёна. На сесію былі запрошаныя члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама, дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па гарадской і сельскай акрузе. Удзел у рабоце сесіі прынялі: старшыня Вілейскага райвыканкама Віктар Кот, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталія Жыбуль.

У адпаведнасці з заканадаўствам, адкрыла першую сесію старшыня Вілейскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Вольга Міцкевіч. Яна паведаміла, што выбары ў нашым раёне прайшлі з высокай актыўнасцю і жыхарамі Вілейскага раёна былі абраны 35 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў з 39 прэтэндэнтаў. Новы склад Савета дэпутатаў складаецца з 12 жанчын і 23 мужчын, 11 новых выбраннікаў з’яўляліся дэпутатамі мінулага дваццаць сёмага склікання. Вольга Міцкевіч ад імя раённай выбарчай камісіі павіншавала народных абраннікаў з аказаным ім высокім даверам і пажадала поспехаў у дэпутацкай дзейнасці.

Затым адбылося прызнанне паўнамоцтваў абраных дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання і дэпутаты перайшлі да аднаго з найважнейшых пунктаў парадку дня — абранню старшыні раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Таемным галасаваннем на гэтую пасаду большасцю галасоў была абрана дэпутат па Лясной выбарчай акрузе № 1 Алена Чабатар, якая працавала начальнікам Вілейскага раённага вузла паштовай сувязі. Намеснікамі старшыні раённага Савета абраны дэпутат па Бубнаўскай выбарчай акрузе № 23 Генадзь Касцевіч і дэпутат па Талстоўскай выбарчай акрузе № 9 Таццяна Цітуленка. У ходзе сесіі былі ўтвораны чатыры пастаянных камісіі, вызначаны іх склад і кіраўнікі. На сесіі дэпутаты таксама сфармавалі прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.

Ізноў абраны дэпутацкі корпус і яго старшыню Алену Чабатар панвіншавалі старшыня Вілейскага райвыканкама Віктар Кот, дэпутат Нацыянальнага сходу Наталія Жыбуль і пажадалі плённай сумеснай працы на карысць развіцця раёна і павышэння якасці жыцця людзей.

У сваю чаргу, дэпутаты на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў перадалі для друку ў раённай газеце зварот да ўсіх грамадзян Вілескага раёна:

“ОБРАЩЕНИЕ к избирателям города Вилейки и Вилейского района!

Уважаемые Вилейчане!

Мы, депутаты местных Советов депутатов двадцать восьмого созыва, выражаем вам слова искренней благодарности за оказанное нам в день выборов местных Советов 18 февраля 2018 года высокое доверие представлять ваши интересы в районном законодательном органе.

Ваша активность на выборах, высокая гражданская позиция возлагает на нас еще большую ответственность по исполнению депутатских обязанностей. Уверены, что совместно с районным  исполнительным комитетом и распорядительными органами, руководителями предприятий, организаций и учреждений района за четырехлетний  срок нам удастся решить многие потребности жизнеобеспечения граждан, поднять на более качественный уровень медицинское, торговое, бытовое, культурное обслуживание, обустроить городские микрорайоны и населенные пункты, оперативно решить ваши наказы и запросы.

Мы надеемся на вашу дальнейшую поддержку, стремление каждого быть причастным к общему делу.

Крепкого вам здоровья, успехов во всех начинаниях, мира и благополучия.

1 марта 2018 г.”

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 25 queries