Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Чэмпіянат Еўропы сярод святароў: беларусы змагаюцца за 9 месца

Пасля першага дня спаборніцтваў на Чэмпіянаце Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе ў італьянскай Брэшыі беларусы будуць змагацца за 9-е месца, піша catholic.by

У трох матчах, згуляных 6 лютага, беларусы саступілі палякам 0:6, а таксама згулялі ўнічыю з чэхамі 0:0 і аўстрыйцамі 1:1.

У гульні  супраць славенцаў святары з Беларусі здабылі першую ў турніры вікторыю (1:0) і атрымалі права змагацца за 9 месца.

У гэтым матчы беларусам будуць супрацьстаяць гаспадары чэмпіянату — зборная святароў з Італіі. Гульня пройдзе ў 14.05 па італьянскім часе.

15-месца паміж сабой разыграюць каманды Украіны і Чарнагорыі. За 13 месца пазмагаюцца чэхі і казахі. А 11 месца разыграюць зборныя святароў з Албаніі і Славеніі.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 127 queries