Многа прыемных хвілін даставілі вілейчанам юныя выхаванцы Цэнтра эстэтычнага выхавання менавіта ў гэтыя калядныя дні. З песнямі-зычэннямі, якія ляжаць у аснове традыцыйнага народнага абраду калядавання, яны наведалі ўстановы і прадпрыемствы горада, пажадалі людзям шчасця і дабрабыту.
Калядная зорка на куццю пад Стары Новы год заззяла і ў сценах рэдакцыі. Мы шчыра ўдзячны захавальнікам традыцый і тым, хто вучыць іх шанаваць і берагчы вытокі, з якіх пачынаецца культура беларусаў – наша самая дарагая спадчына.
Фота Валянціны ПРАТАШЧЫК
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов



