Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Хочаце атрымаць бясплатна навагоднюю ёлку – адкажыце на пытанні ў галіне бяспекі. Такая акцыя будзе праходзіць 21, 26 і 28 снежня на ёлачным базары цэнтральнай плошчы Вілейкі з 17 да 18 гадзін

З 21 па 28 снежня сумесная акцыя выратавальнікаў і работнікаў лясгаса «Дорым ёлку знаўцам пажарнага толку!» пройдзе ў Вілейскім раёне.

Каб атрымаць бясплатна навагоднюю прыгажуню, якая напярэдадні святаў павінна пасяліцца ў кожным доме, жыхарам раёна неабходна будзе адказаць на пытанні ў галіне бяспекі. Такім чынам арганізатары акцыі вырашылі не толькі стварыць настрой, але і нагадаць дарослым і дзецям аб жыццёва важных правілах.

Акцыя будзе праходзіць на працягу гадзіны з 17.00 да 18.00 21, 26 і 28 снежня на ёлачным базары цэнтральнай плошчы.

Дзед Мароз таксама вырашыў далучыцца да бяспечнай справы і наведае некаторыя сем’і. Ён завітае ў госці і падорыць ёлкі тым, у чыіх дамах зіхацяць гірлянды, але не іскрацца разеткі, у чыіх сем’ях цяпло ад кахання, але не ад перагрэтай печы, у чыіх дамах жыве не толькі Дамавік, але і выратавальны захавальнік хатняга ачага — аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries