Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

1,5 км гандлёвых радоў, вулічныя мімы, пачастункі на любы густ і каля сотні творчых калектываў. Як прайшлі абласныя «Дажынкі-2017» у Смалявічах

Лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў з усёй Мінскай вобласці 7 кастрычніка сабраліся на падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года ў Смалявічах, дзе праходзіў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017».

IMG_4291a

Як і ў мінулыя гады, аграрыі Мінскай вобласці застаюцца ў ліку лідараў аграрна-прамысловага комплексу краіны. Мінская вобласць на працягу апошняга дзесяцігоддзя трывала ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны, зрабіўшы ўнёсак у агульны рэспубліканскі каравай у памеры 2 мільёны тон зерня. Свой унёсак у агульную справу зрабілі і хлебаробы Вілейскага раёна, якія годна прадставілі раён на абласных «Дажынках».

IMG_4292a

Праграма святочных мерапрыемстваў «Дажынкі-2017» у Смалявічах была разнастайнай і шырокай. Упершыню свята хлебаробаў Міншчыны адкрывала вулічнае шэсце «А ў нас сёння Дажыначкі». Яго ўдзельнікі – кіраўнікі раёнаў, працаўнікі палёў і творчыя калектывы. Святочнае шэсце сабрала ўсе раёны Мінскай вобласці і больш за 1 тысячу ўдзельнікаў.

IMG_4293a

Са старажытных часоў збор збажжа быў адной з найважнейшых падзей для беларускага народа. І гэта зразумела: ад добрага ўраджаю залежала жыццё кожнай сям’і на працягу ўсяго года. Час імкліва ідзе наперад, але сэнс збору ўраджаю не змяняецца вякамі, толькі ад добрага ўраджаю сёння залежыць і дабрабыт краіны, і кошт хлеба, што будзе на стале беларуса, і многае іншае. Спрадвек важнай культурай на беларускіх палетках было жыта. А жыта – гэта хлеб. І зусім нездарма нашы продкі, пытаючыся адно ў аднаго пра жыццё, цікавіліся, як урадзіла жыта. Бо ёсць хлеб – будзе і добрае жыццё. Кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй пачаць жніво, каб не пераспела збожжа. Так было, ёсць і будзе штогод на Беларусі. І няхай жніўная водарная пара з яе цяжкімі буднямі і святам Дажынак крочыць яшчэ многія стагоддзі па нашай зямлі.

IMG_4294a

Жніво… Гэта не проста слова, якое здаўна і назаўсёды было і будзе ў беларускай мове. За гэтым ёмістым словам яскрава паўстае ўся гісторыя беларускага народа, сама філасофія нацыянальнага характара беларуса. Нездарма нашы продкі называлі жыта – дабром, у сэнсе багацця і дабрабыту. І сапраўды: хлеб – гэта самае вялікае багацце, гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Аб’ядноўвае цэлыя пакаленні нашай нацыі. І як прыемна сёння, пасля цяжкай і «гарачай бітвы за ўраджай», усім хлебаробам і працаўнікам вёскі, калі іх ушаноўваюць на раённых, абласных і рэспубліканскіх святах «Дажынкі».

IMG_4295a

Вось і ў мінулую суботу, 7 кастрычніка, у Смалявічах прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017», які сабраў лепшых аграрыяў вобласці. Сярод удзельнікаў і ганаровых гасцей абласнога свята была і прадстаўнічая дэлегацыя Вілейскага раёна. Прадстаўнікі райвыканкама, на чале са старшынёй Віктарам Катом, прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама,ветэраны галіны, прафсаюз аграпрамысловага комплексу, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і, канешне, галоўныя госці свята – людзі працы, перадавікі: камбайнеры, механізатары, аграномы, інжынеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльна-ачышчальных комплексаў. Іх імёны на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2017» залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю свята. Гэта Сіняўскі Уладзімір Анатольевіч, старшы камбайнер (вадзіцель) Філіяла па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі «Бубны» УП «Мінгаз», які на камбайне КЗС-1218 прыбраў 1013 тон збожжа, 85,86 тон рапсу і 2,55 тоны шматгадовых траў. Гэта Будай Алег Юр’евіч, вадзіцель ААТ «Новая Вілія», які на аўтамабілі МАЗ перавёз 1277 тон збожжа. Гэта і кіроўца РСУП «Першы Беларускі» Святоха Віктар Іванавіч, колькасць перавезенага ім на аўтамабілі МАЗ збожжа склала 2411,75 тоны.

IMG_4296a

Высокіх вынікаў у час уборачнай кампаніі дасягнулі прадстаўнікі ААТ «Сцешыцы»: экіпаж КЗС-1218 у складзе старшага камбайнера Гнаценка Васіля Анатольевіча і камбайнера Азончыка Дзяніса Мікалаевіча, што намалацілі 1146,1 тон збожжа і 267,7 тон рапсу, умоўны намалот на камбайн склаў 1308, 524 тоны. Удзел у абласным фестывалі-кірмашы прымаў галоўны інжынер СУП «Усходні Агра» Супрановіч Эдуард Цімафеевіч. На 1 жніўня гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў у гэтай сельскагаспадарчай арганізацыі склала 100%. У выніку на збожжаўборачных камбайнах, наяўных у арганізацыі, на 1 верасня намалочана 4382 тоны, сезонная выпрацоўка на адзін умоўны збожжаўборачны камбайн склала 663,939 тоны.

IMG_4297a

Лепшым у Вілейскім раёне па выніках уборачнай кампаніі стаў Філіял па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі «Бубны» УП «Мінгаз», ураджайнасць тут склала 46,2 ц/га пры бале ўрадлівасці ворных зямель 26,3. Удзельнікам святоч-нага шэсця быў і аграном філіяла Карповіч Валерый Станіслававіч. Усяго ў гэтым годзе ў гаспадарцы было прыбрана 5323 тон збожжа. Добрыя вынікі паказалі і іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна. Дзякуючы працаўнікам вілейскіх палёў, нашым раёнам зроблены неацэнны ўклад у агульную справу – хлебны каравай Міншчыны і краіны.

IMG_4299a

– Галоўны скарб Вілейскай зямлі – людзі, – адзначыў старшыня Вілейскага райвыканкама Віктар Кот, звяртаючыся да прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна. – Людзі працы, чыімі намаганнямі, пры складаных умовах надвор’я, у гэтым годзе быў сабраны ўраджай і нават быў памножаны намалот у параўнанні з мінулагоднім. Кожны працаўнік, ці то звычайны механізатар, ці то кіраўнік прадпрыемства – усе рабілі адну справу. Дзякую ўсім і кожнаму па асобку, ваша праца вельма значна для развіцця раёна і краіны ў цэлым.

IMG_4300a

З самай раніцы на абласны фестываль-кірмаш у Смалявічы прыбывалі госці не толькі з Мінскай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Абласное свята доўжылася на працягу дня,сярод ганаровых гасцей тут былі члены Савета старэйшын Мінскай вобласці, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. Напярэдадні афіцыйнай часткі мерапрыемства адбылося адкрыццё Палаца шлюбаў у Смалявічах, падчас якога старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку. Затым, у абноўленым пасля рэканструкцыі Палацы прайшла першая ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанай жыхаркі горада Смалявічы. Праграма святочных мерапрыемстваў на абласных «Дажынках» у Смалявічах была разнастайнай і шырокай. Галоўнай падзеяй абласнога фестывалю стала святочнае шэсце «А ў нас сёння Дажыначкі», у якім прынялі ўдзел усе раёны Мінскай вобласці і больш за 1 тысячу чалавек. Сярод удзельнікаў шэсця былі дэлегацыі аграрыяў з кожнага раёна Мінскай вобласці, а таксама калектывы мастацкай самадзейнасці. Кожны раён імкнуўся арыгінальна прэзентаваць непаўторны каларыт сваёй мясцовасці.

IMG_4304a

Вілейскі раён на абласных «Дажынках» быў прадстаўлены з асаблівым каларытам: у калоне прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі, з прыгожымі залатога колеру шаўковымі шалікамі з сімваламі раёна і дажынак, і каласамі збожжа ў колер нацыянальнага сцяга. Наперадзе прыгожая дзяўчына з каласамі і васількамі – як сімвал дабрабыту і ўрадлівасці вілейскай зямлі, у блакітным колеры адзення – сімвалам азёр і рэк раёна. За калонай афіцыйнай дэлегацыі – народны хор «Любанія» са шматметровым сцягам Вілейскага раёна і ансамбль “Вілея казацкая”. Замыкалі калону самадзейныя артысты і спевакі, гурт «Бабіна лета», якія пад акампанемент баяна распявалі мілагучныя народныя матывы.

IMG_4306a

Эпагеем афіцыйнай часткі абласнога свята стала цырымонія ўзнагароджвання аграрыяў Міншчыны. Адкрываючы ўрачыстасць і атрымліваючы з рук кіраўнікоў вядучых сельгаспрадпрыемстваў Мінскай вобласці каравай новага ўраджаю, старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў:

IMG_4307a

– Строгае выкананне працэсаў вытворчасці нашымі аграрыямі дазваляе Мінскай вобласці знаходзіцца сярод лідараў сельскагаспадарчай галіны Беларусі. Заслуга ў выкананні пастаўленых задач уборачнай, перш за ўсё, належыць працаўнікам вёскі – кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый, інжынерам, камбайнерам, механізатарам, аграномам, аператарам зернеачышчальных і сушыльных комплексаў. Шчыры дзякуй за ўклад у агульны вынік жніва работнікам сілавых структур, МНС, гандлю, грамадскага харчавання, медыцыны, культуры, бытавога абслугоўвання, прадстаўнікам вучнёўскай моладзі.

IMG_4309a

Старшыня аблвыканкама ў цэлым выказаў словы ўдзячнасці ў адрас кіраўнікоў Мінскай вобласці розных гадоў, спецыялістам аграрнай галіны за іх працу, якая забяспечвала і забяспечвае развіццё рэгіёну. На галоўную сцэну абласнога фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» у Смалявічах падымаліся лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў з усёй вобласці для падвядзення вынікаў сельскагаспадарчага года. Ім галоўная ўдзячнасць як прадстаўнікам усіх аграрыяў нашага рэгіёну, бо менавіта, як і ў мінулыя гады, аграрыі Мінскай вобласці застаюцца ў ліку лідараў аграрна-прамысловага комплексу краіны. Мінская вобласць на працягу апошняга дзесяцігоддзя трывала ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны. У засекі краіны з палёў Міншчыны паступіла чацвёртая частка ўсяго валавога збору збожжа. У першапачаткова апрыходаванай вазе намалочана збожжавых і зернебабовых, без кукурузы, 1 мільён 900 тысяч тон. Поле за клопат адплаціла хлебаробам: сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала ў Цэнтральным рэгіёне 37,6 цэнтнера з гектара, што на тры цэнтнеры вышэй за мінулагодні абласны паказчык.

IMG_4312a

Афіцыйная частка завершана, але свята працягвалася да самай начы. Жыхароў Смалявіч і гасцей фестывалю гасцінна сустракалі гандлёвыя рады, якія расцягнуліся больш як на 1,5 кіламетры і дзе на любы густ можна было набыць самую розную сельскагаспадарчую прадукцыю. Тут, як заўжды, наш раён годна прадставілі гандлёвыя арганізацыі і пераапрацоўчыя прадпрыемствы Вілейшчыны. Наогул, сваю прадукцыю на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» у Смалявічах прадстаўлялі больш за 200 прадпрыемстваў і арганізацый нашай вобласці. А творча аформленыя падвор’і маладых сям’яў, прадстаўнікоў розных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці, працавалі як асобныя фотазоны для наведвальнікаў. Адметным каларытам вызначыўся ў гэтым годзе і конкурс караваяў, дзе быў прадстаўлены кожны раён вобласці. Сваёй непаўторнасцю выдзяляўся каравай новага ўраджаю Вілейскага раёна, што быў створаны прафесійнымі майстрамі нашага хлебазавода: вялікі двух’ярусны каравай упрыгожвалі выпечаныя каласы і кветкі, а каляровы герб з макамі, васількамі і рамонкамі, што месціліся пасярэдзіне кампазіцыі, – яго адметнасць.

IMG_4313a

Традыцыйна запрашаў гасцей свята і «горад майстроў», дэманструючы разнастайнасць вырабаў рамеснікаў з кожнай мясцовасці Цэнтральнага рэгіёну. Сярод іх і адметныя вырабы нашых майстроў: раённага Дома рамёстваў, дзяржаўнага каледжа, іншых рамеснікаў.

IMG_4317a

Наведвальнікі абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» маглі паслухаць выступленні мастацкіх калектываў і артыстаў вобласці на трох сцэнах, што размяшчаліся ў розных раёнах ахопленага святам горада Смалявічы. Тут таксама свой талент і майстэрства дэманстравалі і вілейскія артысты. На адной з галоўных сцэн свята выступаў з канцэртнай праграмай Народны хор «Любанія». У вячэрняй праграме прымаў удзел вілейскі ансабль «Вілея Казацкая» пад кіраўніцтвам Марыны і Андрэя Дударчыкаў. А таксама жыхары Смалявіч і госці свята змаглі наведаць канцэрт зоркі беларускай і расійскай эстрады – Дзмітрыя Калдуна. Свята па-сапраўднаму адбылося. І, як дзесяцігоддзі назад,беларусы аддалі даніну падзякі зямлі за шчодры ўраджай.

IMG_4318a

На абласным свяце ўпершыню была закладзена і новая традыцыя – перадача эстафеты правядзення “Дажынак”. У наступным годзе сталіцай абласных “Дажынак” стане Мядзел.

IMG_4322a

Зямля і хлеб – паняцці непарыўныя і непадзельныя. Без хлеба не абыходзіцца ні сціплы сняданак, ні будзённы абед, ні святочны стол. Ён суправаджае нас ад нараджэння і да глыбокай сталасці. Хлеб – адно з цудаў зямлі. І даецца ён чалавеку цаной вялікіх намаганняў. Няхай і надалей на Вілейшчыне будзе так: «Ад зямлі – хлеб, ад хлеба – багацце».

Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара і Аляксея КАМІНСКАГА

IMG_4323a

IMG_4324a

IMG_4327a

IMG_4331a

IMG_4333a

IMG_4334a

IMG_4335a

IMG_4343a

IMG_4356a

IMG_4362a

IMG_4369a

IMG_4396a

IMG_4418a IMG_4420a

IMG_4423a

IMG_4424a

IMG_4425a

IMG_4431a

IMG_4434a

IMG_4436a

IMG_4437a

IMG_4438a

IMG_4439a

IMG_4444a

IMG_4449a

IMG_4453a

IMG_4462a

IMG_4464a

IMG_4471a

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 42 queries