Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вілейская дэлегацыя адправіцца на абласныя Дажынкі

7 кастрычніка афіцыйная дэлегацыя Вілейскага раёна ў складзе кіраўніцтва райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, працаўнікоў сельскіх гаспадарак раёна, вызначыных перадавікамі ў сваіх галінах, адправіцца для прыняцця ўдзелу ў абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017», які пройдзе ў Смалявічах.

Акрамя афіцыйнай дэлегацыі, Вілейскі раён на абласных «Дажынках-2017» будзе прадстаўлены падворкам з народнымі рамеснікамі, творчымі калектывамі і раённымі арганізацыямі гандлю.

У Смалявічы з’едуцца працаўнікі вёскі з усёй вобласці. Урачыстая частка пачнецца ў 14.00, але з самай раніцы гасцей будуць сустракаць розныя кірмашы і канцэртныя пляцоўкі. Гандлёвыя рады прадставяць больш за 200 суб’ектаў гаспадарання вобласці. Пакупнікоў чакаюць зніжкі ад вытворцаў, прома-акцыі, стравы з дзічыны і рачной рыбы, фестываль прысмакаў і папулярныя стравы беларускай кухні. Культурная праграма абяцае быць таксама насычанай і працягнецца да самай ночы.

Падрабязны матэрыял пра ўдзел прадстаўнікоў Вілейшчыны ў абласных «Дажынках-2017» у Смалявічах чытайце ў наступным нумары.

Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 20 queries