Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейскім Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня пажылых людзей

29 верасня ў Вілейскім Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Перад тым, як мерапрыемства пачалося, жадаючыя маглі памераць ціск у адным з кабінетаў, размешчаных на першым паверсе ўстановы культуры – паклапаціцца такім чынам пра сваё здароўе ім прапанавалі супрацоўнікі Вілейскай ЦРБ. У гэты дзень людзі, для якіх гады – багацце, прымалі віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама Святланы Дзяруга і ад старшыні раённага Савета ветэранаў Ганны Шэпелевай. Канцэртную праграму ў гонар свята падрыхтавалі таленавітыя артысты Палаца культуры.

YHgP4-6HpFI

А 1 кастрычніка клубу «Ветэран», які створаны і дзейнічае пры Вілейскім Палацы культуры, споўнілася 15 год. З гэтай нагоды, якраз у Дзень людзей сталага ўзросту, адбылася юбілейная вечарына, яе назвай сталі вядомыя ўсім словы «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!». У фае на другім паверсе Палаца культуры гасцей чакалі святочныя сталы, працавала выстава творчых вырабаў удзельнікаў клуба і аматарскіх аб’яднанняў Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

DSCF83155

Гісторыя клуба «Ветэран» пачалася ў 2002 годзе. Як справядліва адзначыла вядучая ўрачыстасці Алена Саўрук, 15 год – для чалавека гэта не вельмі шмат, а калі весці размову пра клуб, то гэта значны тэрмін, калі можна падводзіць пэўныя вынікі і будаваць планы на будучае. Заснавальнікам і першым кіраўніком клуба «Ветэран» быў Анатоль Нікалаеў – памяць пра яго сярод удзельнікаў клуба жыве і сёння. Удзельнікі аб’яднання –  гэта людзі ва ўзросце ад 60 да 85 год, якія жывуць цікавым жыццём, удзельнічаюць у мерапрыемствах рознага ўзроўню. З 2002 па 2007 год клуб узначальвала мастацкі кіраўнік Палаца культуры Ірына Новік, якая шмат зрабіла для таго, каб жыццё членаў аб’яднання было больш цікавым і насычаным. На змену Ірыне Генадзьеўне прыйшла Жанна Барткевіч, з 2008 года і па сёння Жанна Паўлаўна з’яўляецца кіраўніком клуба, у тым ліку – і ініцыятарам юбілейнага мерапрыемства.

DSCF83277

Павіншаваць «Ветэран» са святам прыйшлі нават не госці, а сапраўдныя сябры – старшыня Вілейскага раённага Савета ветэранаў Ганна Шэпелева, спецыяліст Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына Макарава, намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо, дырэктар бібліятэкі сямейнага чытання Галіна Ражко і многія іншыя, аднадумцы і калегі.

DSCF83333

Юбілейная вечарына завяршылася танцавальнай праграмай. І паспрабуйце паспрачацца з тым, што ўзрост – гэта не гады, а стан душы. Свята атрымалася надзвычай светлым і зусім не па-восеньску цёплым. За арганізацыйную і матэрыяльную падтрымку яго арганізатары ўдзячны дырэктару Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра Людміле Сляпцовай і супрацоўнікам цэнтра, старшыні раённага Савета ветэранаў Ганне Шэпелевай, а за прадастаўленую ўтульную залу – дырэктару Палаца культуры Алесі Высоцкай. Сцэнарыі для абодвух мерапрыемстваў склала рэжысёр Палаца культуры Алена Холадава – і яны атрымаліся праніклівымі і надзвычай душэўнымі.

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота Вольгі ШЛЯПО

DSCF83377

DSCF83500

DSCF83633

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 170 queries