23 верасня у г.Слуцк адбылося абласное свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”. У межах свята працаваў кірмаш рамёстваў “Рамесная слабада”, адбылося свята-конкурс “Беларуская лялька”, а таксама прайшоў паказ калекцый народных строяў “Вышываная кашуля – сучасны брэнд з мінулага”.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел 9 лепшых майстроў Вілейскага раёна.
Дыплом 3-й ступені “За лепшую тэкстыльную ляльку ў этнаграфічна-гістарычным касцюме на V абласным свяце-конкурсе “Беларуская лялька” атрымала кіраўнік гуртка “Фантазія” Нарачанскага СДК – Наталля Вішнеўская.
Без падарунка ад арганізатараў мерапрыемства не засталіся Дзмітрый Маркевіч і Вераніка Пташнік, якія ўдзельнічалі ў паказе калекцый народных строяў “Вышываная кашуля — сучасны брэнд мінулага”.
Хочацца адзначыць высокі ўзровень майстэрства вілейскіх майстроў, якія не першы раз прывозяць дыпломы з розных конкурсаў.
22-23 верасня у рамках абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” на базе Слуцкага раёна прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Народнае мастацтва і традыцыйныя рамествы. Вопыт актуалізацыі ў сучасным грамадстве”, дзе Вілейскі раён прадставіла Надзея Аўдзей дырэктар ГУ “Вілейскі краязнаўчы музей”.
Па матэрыялах группы «Культура Вилейского района«