Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Больш за 40 здымкаў Вілейскага краю Міхаіл Кулеш пакажа на фотавыставе ў Мінску

24 жніўня ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адкрываецца фотавыстава Міхаіла Кулеша пад назвай www.michas.by.2017”.

Міхаіл Кулеш вядомы мастак-фатограф з Вілейкі, сябра Беларускага грамадскага аб`яднання фатографаў. Яго здымкі можна пабачыць на розных Інтернет-парталах і каталогах. Шмат фотаздымкаў сабраны у наборы паштовак “Спадчына Вілейшчыны” і іншых выданнях, прысвечаных Вілейскаму рэгіёну.

выставка

У 2012 годзе М. Кулеш скончыў курсы па мастацкай фатаграфіі пры Беларускім саюзе дызайнераў, вучыўся ў Вадзіма Качана, Уладзіміра Голубева, Аляксея Ільіна. М. Кулеш навучаўся на журналісцкіх курсах у Польшчы, Украіне і Беларусі, прымаў удзел у конкурсах па фотажурналістыцы. Па выніках аднаго з іх быў узнагароджаны бясплатным навучаннем на працягу 2014 – 2015 гг. у Міжнароднай школе ў рамках праекта “Увага, усмешку!”, прайшоў адукацыйны курс на міжнародным семінары “Тэхналогіі, тэндэнцыі і метады ў сучаснай фатаграфіі” ў рамках праграмы Усходняга партнёрства “Культура” і II Мінскага фестывалю фатаграфіі.

У лістападзе 2016 года паспяхова прайшла выстава фотаработ Міхаіла Кулеша ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча (Вілейка).

У экспазіцыі фотавыставы больш за 40 здымкаў, якія раскрываюць  бачанне мастаком прыгажосці Павілля: тумановыя ранкі, вясковыя краявіды, шматграннасць вобразаў прыроды.

Наведвальнікі выставы змогуць атрымаць асалоду не толькі ад чароўных пейзажаў ракі Віліі і яе берагоў, але і акунуцца ў свет вобразаў, створаных на стыку філасофіі і мастацтва.

Кожны фотаздымак суправаджаюць вершы вілейскага паэта Уладзіміра Цануніна.

peramoga.by

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 27 queries