Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У пасёлку Партызанскі адбылося свята вёскі «Зямля бацькоў-зямля святая»

Нядаўна ў пасёлку Партызанскі адбылося свята вёскі «Зямля бацькоў-зямля святая». Народу сабралася шмат: і дарослых, і малых. Занятак для душы знайшоў сабе кожны. Былі арганізаваны гандлёвыя рады з рознымі прысмакамі, дзіцячая пляцоўка.

image1

У святочнай канцэртнай праграме прынялі ўдзел калектывы Селішчанскага сельскага клуба, Ільянскага сельскага Дома культуры, метадыст цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вілейскага раёна Дзмітрый Маркевіч, бібліятэкар Вязынскай сельскай бібліятэкі Алена Бабарыка. Адбыўся дэбют дзіцячага харэаграфічнага гуртка «Вікторыя», які пачаў дзейнічаць пры Партызанскай сельскай інтыграванай бібліятэцы.

image (2)

На свяце вёскі ўзнагароджваліся дыпломамі і падарункамі мнагадзетныя сем’і: Юліі і Андрэя Герко, Ганны і Міхаіла Стэцюк, Наталлі і Мікалая Кулеш, самая старэйшая жыхарка вёскі Варашкевіч Ефрасіння Мікалаеўна і самы маленькі Паўловіч Мікіта. Усім прысутным было цікава і весела. Гэта было сапраўднае свята.

Вікторыя ІВАНЕЦ, бібліятэкар Партызанскай сельскай інтыграванай бібліятэкі.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 131 queries