Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Зачаравала пераднавагодняя Варшава

Пачатак зімы выдаўся даволі незвычайным для школьнікаў, якія вывучаюць польскую мову, і для вучняў і настаўнікаў ДУА “Вілейская гімназія №2”.
Педагог-арганізатар і настаўніца польскай мовы Савіч Жанна Яўгеньеўна арганізавала вельмі цікавую паездку ў Рэспубліку Польшча.
DSC03740І вось прыгожы камфартабельны аўтобус вязе нас у другую краіну. Першым месцам прыпынку быў горад Вялічка. Знакаміты ён тым, што там знаходзіцца горназдабываючае прадпрыемства, якое працуе без перарыву ўжо больш за 700 год. Нам была прадастаўлена магчымасць наведаць падземны шахтны адрэзак даўжынёй у 2 кіламетры, які знаходзіцца на глыбіні 135 метраў.
Мы ўбачылі вялікія залы, царкву, маленькіх гномаў і помнікі знакамітым людзям, і ўсё гэта было зроблена з солі.
З падземных шахт мы адпраўляемся ў горы Татры. Перад намі паўстае цудоўны горад, які знаходзіцца паміж высокіх гор. Будынкі з высокімі дахамі, вузкія вулачкі з прыгожымі шыльдамі, а сам горад увесь занесены снегам і хаваецца ў казачнай дымцы. Напэўна, нездарма яго так і называюць Закапанэ.
Гарналыжны курорт,тэрмальная крыніца, нядаўна пабудаваны сучаснага стылю касцёл і цудоўная віла Рэгіна, у якой мы пражывалі,– надоўга запомняць і дзеці і дарослыя. А колькасцю розных авечых сыроў і мехавых вырабаў з аўчыны былі здзіўлены ўсе і набылі сабе іх у якасці сувеніраў.
DSC03732Мы вандравалі па былой станіцы Польшчы горадзе Кракаве. Высока над ім узвышаецца Вавэльскі замак, дзе пахаваны вялікія людзі краіны: каралі, прэзідэнты. Закончылі экскурсію на вежы, дзе знаходзіцца вялізная званіца Зыгмунта. Лічыцца, хто левай рукой дакранецца да звана, будзе выдатным вучнем і шчаслівым увесь год.
У Варшаву мы прыехалі ўжо вечарам. Трапілі на цэнтральную плошчу, дзе былі на адкрыцці галоўнай ёлкі краіны. Нас вельмі ўразілі светавыя ілюмінацыі навагодняй Варшавы. Многа новага і цікавага ўбачылі ў суседняй краіне. Знайшлі новых сяброў, атрымалі гуманітарную дапамогу для дзяцей. Хочацца выказаць шчырую падзяку консулу Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марэку Марцінеку, дырэктару ДУА “Вілейская гімназія №2” Барысевічу Васілію Іванавічу, выконваючай абавязкі начальніка аддзела адукацыі Вілейскага райвыканкама Петрыкевіч Ларысе Сяргееўне, начальніку пашпартна-візавай службы Смаленскай Марыне Уладзіміраўне, дырэктарам гімназіі №1 “Логас” Жыбуль Наталлі Пятроўне, АСШ №1 Глушонак Таццяне Уладзіміраўне, АСШ №3 Гіро Мікалаю Мікалаевічу – за падтрымку.
Аляксандр ХАДАСЕВІЧ, вучань 10 класа гімназіі №2
Вольга КАЖУРА, арганізатар гімназіі №2
Фота прадастаўлены аўтарамі

DSC03728

DSC03872

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries