Кожны год Саюз пісьменнікаў Беларусі з мэтай папулярызацыі літаратуры праводзіць акцыю “Лета з добрай кнігай”, у рамках якой наведваюць установы адукацыі, дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, санаторыі.
У мінулую пятніцу ў аддзеле па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі адбылася сустрэча дзяцей з аздараўленчага лагеру “Радуга” пры Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, віляйчанінам Віктарам Кажурам. Пісьменнік прадэманстраваў юным чытачам свае кнігі “Паэтычныя забавы”, ”Азбука ў вершах і малюнках”, “І загучала слова…” і многія іншыя. Дзеці разам з Віктарам Віктаравічам складалі вершы, адгадвалі загадкі. Сустрэча атрымалася вельмі насычанай і цікавай.
Таццяна ЛЯШОК, бібліятэкар аддзела па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі.
Фота прадастаўлена аўтарам