У суботу, 2 чэрвеня, здзейснілася даўняя мара Фаіны Сяргееўны Анасовіч (КУЧКО), — напісаў у рэдакцыю «Шп» актывіст Алесь Раткевіч. – Яе родная вёска Боркі, якая была спаленая разам з яе жыхарамі фашысцкімі карнікамі, 4 мая 1943 года яна адрадзілася!
Калісьці даўно, пры сустрэчы з Фаінай Сяргееўнай, адзінай жыхаркай Борак, якая засталася ў жывых, зайшла размова пра аднаўленне вёскі. Ці магчымы варыянт, каб вёска зноў ажыла? Памеркаваўшы, прышлі да высновы, хутчэй за ўсё што не, бо будавацца няма каму – ўсе загінулі! Ды й самі падмуркі спаленых хат ужо беззваротна праглынуў лес, пасаджаны лясгасам.
Тады Алесь Раткевіч паабяцаў Фаіне Сяргееўне, што Боркі паспрабуе адрадзіць хоць на паперы.
З таго часу мінула ладна гадоў. Грамадства і ўлада ўклалі шмат намаганняў на ўшанаванне памяці па загінуўшых боркаўцах і самой вёсцы. Вілейскі райвыканкам пабудаваў дарогу да мемарыяла, грамадства перабудавала наноў помнік, Хаценчыцкі сельсавет назваў адну з вуліц у Лукаўцы «Любчанска-Боркаўскай», па просьбе тады яшчэ намесніка старшыні БССК Максіма Місько, ДРБУ усталявала ўказальнік (Любча-Боркі) на шашы Мінск-Мядзель. Хаценчыцкім сельсаветам так сама былі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі на месцы гібелі боркаўцаў і на магіле Сташкевіча Вікенція.
І вось, у мінулую суботу ў Борках, нарэшце быў усталяваны мемарыяльны бонінг з схематычным планам даваеннай забудовы спаленай вёскі Боркі. Ажыццяўляўся гэты праект, пры актыўнай падтрымцы Вілейскага райвыканкама і Хаценчыцкага сельсавета. У ролі выканаўца праекта выступіў Беларускі Фонд Міру. А яго старшыня, кандыдат юрыдычных навук, дэпутат Беларускага парламенту, Максім Місько, асабіста прыняў удзел на усталяванні стэнда. Але гэта яшчэ не ўсё. Пры падтрымцы Вілейскіх улад, Беларускага Фонда Міру, на сабраныя грамадствам сродкі, ў Пляшчанах і Навасёлках (Хаценчыцкага сельсавета) неўзабаве будуць усталяваныя мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі загінуўшых жыхарах гэтых вёсак, пад час Другой Сусветнай вайны. Фонд Міру і надалей будзе ўдзяляць асобую ўвагу Вілейшчыне, бо добра ведае яе трагічнае мінулае.
Алесь РАТКЕВІЧ
Молодцы! Поздравляю! Люди живы, пока о них помнят — Вы дали им бессмертие!
Дзякуем Вам,спадар Аляксандар,за падтрымку і такія шчырыя і цёплыя словы ў наш адрас! Падобная падтрымка і ўвага яшчэ больш натхняя ў гэтым накірунку.Дзейнасць мае працяг.
АД імя Анасовіч Фаіны Сяргееўны і ўсёй яе сям’і вялікі дзякуй вам, людзі добрыя, за памяць, працу . Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца выказаць Аляксандру Раткевічу, Макіму Місько, жыхарам вёскі Сакалоўка . Добрыя справы заўжды адплоцяцца дабрынёй.З павагай Таццяна