Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

З сакавіка гэтага года ўпершыню пачаў дзейнічаць патрыятычны праект Вілейскага краязнаўчага музея «Зямлянка»

З сакавіка гэтага года ўпершыню пачаў дзейнічаць патрыятычны праект Вілейскага краязнаўчага музея  «Зямлянка». У рамках яго ў мінулую суботу самыя актыўныя навучэнцы 5-7 класаў ДУА «Вілейская гімназія №1 «Логас», ДУА «Вілейская гімназія №2» і ДУА «СШ №1 г. Вілейкі» з выязнымі заняткамі наведалі партызанскую базу «Ляскі», дзе сёння рэканструяваны зямлянкі.

Для чатырох каманд, у кожнай з якіх было па 10 чалавек, супрацоўнікі музея спачатку правялі экскурсію, а потым прапанавалі прыняць удзел у віктарыне «Ад Вілейкі да Ляскоў» на ваенную тэматыку. Дзеці павінны былі разгадаць значныя ваенныя даты, трагічныя моманты, імёны герояў адной з самых смертаносных войн. Пасля віктарыны ніхто не застаўся без прызоў. Потым школьнікаў чакала сапраўднае партызанскае вогнішча, падчас якога запрошаны госць, паэт-песеннік Уладзімір Цанунін,чытаў свае вершы і спяваў песні на ваенную тэматыку. Прыняць удзел у выязным занятку супрацоўнікі музея запрасілі і ветэрана Вялікай Айчынай вайны Міхаіла Іванавіча Квяткевіча з в. Кузьмічы, партызана партызанскай брыгады імя Даватара, якая ў час Вялікай Айчыннай дыслацыравалася каля в. Ляскі. Сярод гасцей быў і Васіль Гулецкі, старшыня раёнай структуры ДТСААФ, і Ілля Малахаў, старшыня Вілейскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

– Да гэтага ў сакавіку-красавіку ў інтэрактыўна-выставачную залу музея ў рамках праекту мы запрашалі вучняў школ на пазвавальныя заняткі,  – расказала Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік музея. – У нас ёсць у экспазіцыі раканструяваная зямлянка. Таму на занятках расказвалі ім, што гэта такое, слухалі праз патэфон песні ваенных гадоў, знаёмілі дзяцей з кнігай «Памяць», вучылі шукаць сваіх родных альбо ўдзельнікаў, загінуўшых у час вайны,праз дакументы і фотаздымкі, а таксама ладзілі пазнавальную гульню «Напішы пісьмо салдату». Пісалі пісьмы  сваім прадзедам простым алоўкам на лісце, які пасля складвалі ў трохкутнік.

– Мэта праекту «Зямлянка» – вельмі важная, – адзначыла Вольга Коласава. –  Ён патрыятычна выхоўвае дзяцей, спрыяе далучэнню да гістарычных і духоўных каштоўнасцей. Дзеці маюць магчымасць наблізіцца да ваеннай гісторыі, а таксама паразмаўляць з жывымі сведкамі той вайны, даведацца аб подзвігу нашага народу. Моладзі абавязкова трэба гаварыць пра вайну, і менавіта дзякуючы такім праектам мы можам перадаць ім гэтую памяць і навучыць яе берагчы. Каб нават пасля таго, як сыдзе апошні сведка вайны, будучыя пакаленні зрабілі ўсё, каб такое не паўтарылася. Праект «Зямлянка» мы плануем прадоўжыць і ў наступным навучальным годзе, аднак ужо задзейнічаць у ім больш дарослых вучняў не толькі навучальных устаноў горада, але і раёна.

Кацярына КАРПІК.
Фота прадастаўлена ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 129 queries