Памыляецца той, хто лічыць, што сёння ўся ўвага ў сельскай мясцовасці – толькі аграгарадкам. Зусім не. Калі ў вёсачцы, няхай і невялікай, жывуць неабыякавыя людзі, не трапіць яна ў лік выміраючых.
Так здарылася і з вёсачкай Карэкаўцы, што ў Касцяневіцкім сельсавеце. Няхай і невялічкая яна, але жывуць тут людзі, якім хочацца, каб не парывалася сувязь пакаленняў, каб унукі ведалі і шанавалі традыцыі, свята захоўвалі памяць пра мінуўшчыну. Якраз такім нераўнадушным чалавекам з’яўляецца стараста вёскі Карэкаўцы Пётр Максімавіч Саковіч. Дзякуючы яго намаганням і старанню ўсіх вяскоўцаў, вёсачка жыве і прыгажэе. А нядаўна працаўнікі ДРБУ-162 давялі да ладу вуліцу ў Карэкаўцах. За гэту добрую справу і разуменне людскіх праблем дарожнікам і іх кіраўніку Мікалаю Леанідавічу Майстровічу шчыра дзякуюць і вяскоўцы, і старшыня Касцяневіцкага сельсавета Наталля Шавялёва.
Ірына БУДЗЬКО
На здымку: вось так старанна дарожнікі рамантавалі вуліцу
Працаўнікі ДРБУ-162 давялі да ладу вуліцу
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов



