Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Таццяна Рамэра – «Дыягностыка –адзін з галоўных прыярытэтаў»

Прафесію ўрача Таццяна Аляксандраўна лічыць сваім прызваннем, паколькі яна – здзейсненая дзіцячая мара. Бабуля калісьці працавала фельчарам на вясковым ФАПе, таму ўнучка мела магчымасць неабмежавана назіраць за яе работай. Спакваля пранікаючыся павагай да ўмення ўтаймоўваць нечы боль, лавіць удзячную чалавечую ўсмешку. Таццяна, рэалізуючы сваю юначую мару, паспела папрацаваць санітаркай у дзіцячым аддзяленні бальніцы. І толькі на наступны год настойлівай абітурыентцы хапіла балаў для атрымання студэнцкага білета Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З дыпломам урача-тэрапеўта вярнулася ў Вілейку.
Быць пацыенткай Таццяны Аляксандраўны мне не давялося. А вось ад людзей чула, што многія імкнуцца трапіць на прыём менавіта да яе. Кажуць, яна не толькі фізічны боль лечыць, але і прымусіць чалавека ў свае ўласныя сілы паверыць, мабілізаваць тую духоўную моц, якой ад нараджэння адораны Небам кожны з нас.
IMGA2085Таццяна Аляксандраўна нядаўна ўдзельнічала ў сходзе дэлегатаў Усебеларускага форуму, якія будуць прадстаўляць на ім нашу Міншчыну. Вярнулася з думкамі аб удасканаленні сістэмы аховы здарооўя, якімі могуць быць дапоўнены Асноўныя палажэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь альбо далейшыя іх праграмныя распрацоўкі.
Медыцыне сёння патрэбны кваліфікаваныя кадры. Іх недахоп асабліва адчуваецца ў райцэнтрах і вясковай глыбінцы. Адсюль моладзь паступае ў медыцынскія вну, але вяртаюцца толькі адзінкі. Для замацавання кадраў патрэбны стымулы сацыяльнага парадку, лічыць Таццяна Аляксандраўна. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аховы здароўя – адзін з галоўных прыярытэтаў. Яе трэба пастаянна абнаўляць. Удасканальваюцца метады дыягностыкі, за імі цяжка паспяваць, але гэта наспеўшая неабходнасць у адносінах да пацыентаў. Многае для гэтага зроблена і ў Вілейскай ЦРБ. Сучасныя сканограф, рэнтгенапарат дазваляюць аператыўна праводзіць дыягностыку ўнутраных органаў. Стаіць задача набыцця бронхаскопа для эндаскапічнага абследавання лёгкіх. Паколькі здароўе чалавека – галоўная каштоўнасць, бюджэтныя фінансаванні галіны павінны быць пастаяннымі і ўлічваць нюансы прагрэсу медыцынскай навукі.
А яшчэ Таццяна Аляксандраўна – за страхавую медыцыну. Яе маюць нават вельмі багатыя краіны. Гэта ўзніме прэстыж медыцыны, забяспечыць яе сродкамі і вырашыць многія праблемы ўзаемаадносін пацыента і ўрача.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Марыны ПУЦЭЙКА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries