Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Фотарэпартаж. Як прайшоў суботнік у Вілейцы і раёне

З пачаткам вясенняга сезону распачалася праца па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан прылягаючых тэрыторый арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх тэрыторый і аб’ектаў. Работы па навядзенні парадку на зямлі распачаліся як у горадзе, так і на раёне. І няхай надвор’е крыху было пераменлівым, але занятым справай людзям гэта не перашкаджала. Прыбіраліся і добраўпарадкоўваліся тэрыторыі вытворчых і адміністрацыйных аб’ектаў, разбіваліся клумбы, падфарбоўваліся будынкі, афармляліся кроны дрэў, ліквідаваліся звалкі, рамантаваліся агароджы, наводзіўся парадак на памятных месцах… Усяго зробленага разам падчас суботнікаў і не пералічыць.

  IMG_5863

Аб’ектыў фотаапарата карэспандэнтаў зафіксаваў толькі некаторыя моманты, дзе працавалі з энтузіязмам і добрым настроем, які, канешне ж, дапамагае ў кожнай справе. Наводзілі парадак і ў гарадскім парку, і на вуліцах горада і раёна, адным словам, запланаванае падчас суботнікаў зроблена, але наперадзе яшчэ вялікая праца.

IMG_5866

Вывад можна зрабіць адзін – вядома ж, добраўпарадкаваць усё за дзень наўрад ці магчыма, таму працаваць, наводзіць парадак трэба паўсядзённа і ўсім разам – супрацоўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, школьнікам і пенсіянерам.

IMG_5868

Падчас суботніку на Цэнтральнай плошчы праводзіўся і раённы кірмаш, які таксама распачаў чараду абласных і раённых кірмашоў. І тут настрою дабаўляў канцэрт творчай самадзейнасці Вілейскага Палаца культуры. Зычлівыя спевы і выступленні дадавалі эмацыянальнай прыўзнятасці і тым, хто наведаў кірмаш, і тым, хто працаваў побач ў гарадскім парку, чаму не перашкодзіў і кароткачасовы вясенні снег.

IMG_5869

Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара

IMG_5859 IMG_5862

IMG_5870

Средняя школа №5

5

Средняя школа №1

2703172

2703171

Гимназия №1 «Логос»

P1450045

P1450041

Ильянская школа

Ільянская школа

Ілья

Вилейский колледж

W-AT-GDQGmw

B2hYJkdQfME

qzv9jIhoQRE

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries