Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Беларусі можа быць устаноўлена крымінальная адказнасць за схіленне спартсмена да ўжывання допінгу

Пытанні прававога рэгулявання адказнасці за ўжыванне спартсменамі допінгу, а таксама схіленне спартсмена трэнерам, урачом або іншай асобай да яго ўжывання абмеркаваны на пасяджэнні пастаяннай камісіі Нацыянальнага алімпійскага камітэта «Спорт і права», старшынёй якой з’яўляецца міністр юстыцыі Віктар Галаванаў.
Членамі камісіі было адзначана, што, напрыклад, у Расіі праводзіцца ўжо работа па замацаванню адказнасці ў Крымінальным кодэксе трэнераў, урачоў або іншых асоб, якія займаюцца падрыхтоўкай спартсменаў да спаборніцтваў, за прымушэнне выкарыстання допінгавых сродкаў. Крымінальны кодэкс Украіны ўжо змяшчае такую норму. У шэрагу краін крымінальнай адказнасці падлягаюць і самі спартсмены, якія ўжываюць допінг.
Прынята рашэнне дадаткова прааналізаваць вопыт замежных краін і ўнесці прапановы аб устанаўленні крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці за схіленне спартсмена да ўжывання допінгу.
Акрамя таго, на пасяджэнні камісіі разглядалася пытанне мэтазгоднасці ўнясення дапаўненняў у закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Дакумент прадугледжвае прадастаўленне адтэрміноўкі або вызваленне ад прызыву на тэрміновую ваенную службу спартсменаў прызыўнога ўзросту, якія дасягнулі высокіх спартыўных вынікаў і падаюць надзеі на новыя дасягненні. Рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята пасля вывучэння меркавання ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органаў, адзначылі ў прэс-службе.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries