Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Долар у Беларусі патаннее

Долар у Беларусі патаннее да канца года. Аб гэтым заявіў 23 лістапада журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч.
«Паводле нашых прагнозаў, больш беларускі рубель да долара ЗША дэвальваваць не будзе. Беларускі рубель будзе ўмацоўвацца», — сказаў Пётр Пракаповіч. Пры гэтым ён растлумачыў, што апошнім часам долар ЗША стаў моцна вагацца. «Долар стаў нестабільнай і непрадказальнай валютай», — адзначыў кіраўнік Нацбанка. Акрамя таго, долар моцна пераацэнены адносна беларускага рубля.
«Таму ўжо ў канцы 2010 года курс зменшыцца і стане блізкім да Br3000 за $1», — адзначыў Пётр Пракаповіч.
Ён таксама паведаміў, што ў 2011 годзе захаваецца стабільнасць нацыянальнай валюты і да долара ЗША, і да карзіны замежных валют.
У цэлым, паводле прагнозаў Нацбанка, чакаецца, што ваганні курсу беларускага рубля да карзіны замежных валют у будучым годзе будуць знаходзіцца ў межах плюс/мінус 3-5 працэнтаў. Нагадаем, што ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год захаваецца рэжым прывязкі абменнага курсу беларускага рубля да кошту карзіны замежных валют у рамках калідора плюс/мінус 8 працэнтаў ад цэнтральнага значэння, роўнага кошту карзіны, што склаўся да пачатку 2011 года. На бягучы год гэты паказчык запланаваны ў межах плюс/мінус 10 працэнтаў.
«Тая дынаміка курсу, якая склалася на працягу бягучага года, будзе захавана і да канца года. Гэта значыць, істотных адхіленняў не чакаецца», — сказаў Пётр Пракаповіч і растлумачыў, што калідор ваганняў курсу беларускага рубля да карзіны замежных валют да канца года складзе плюс/мінус 3-4 працэнты.
Пры гэтым кіраўнік Нацбанка адзначыў, што ў 2011 годзе сітуацыя, якая была 2 студзеня 2009 года, не паўторыцца. «2 студзеня адышло ў гісторыю. Мы яго перажылі ўжо. Больш такіх выпадкаў не будзе», — сказаў ён. Пётр Пракаповіч растлумачыў, што праведзеная разавая дэвальвацыя была абумоўлена патрабаваннямі МВФ. Сёння сітуацыя зусім іншая. Няма неабходнасці ісці на такія крокі. Няма абавязацельстваў перад МВФ, няма неабходнасці звяртацца да МВФ за падтрымкай, у нас дастаткова сваіх рэсурсаў», — адзначыў старшыня праўлення Нацбанка, але пры гэтым дадаў, што ў цэлым пагадненне з МВФ для Беларусі было паспяховым. Акрамя таго, сёння зусім іншая сітуацыя склалася і ў свеце. «Мы можам праводзіць пазыкі на замежных рынках», — сказаў Пётр Пракаповіч.
Паводле слоў кіраўніка Нацбанка, стабільнасць нацыянальнай валюты пацвярджаецца і ростам золатавалютных рэзерваў краіны. На 1 лістапада 2010 года міжнародныя рэзервовыя актывы ў нацыянальным вызначэнні склалі $6365 млн. — гэта амаль на $400 млн. больш, чым на пачатак года.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries