Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Данііл Казлоў увайшоў у пяцёрку лепшых вакалістаў

Прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым песенным конкурсе «Еўрабачанне-2010» Данііл Казлоў увайшоў у пяцёрку лепшых вакалістаў.
Трынаццацігадовы Данііл Казлоў з горада Жабінка Брэсцкай вобласці з кампазіцыяй «Музыкі святло» стаў адным з любімцаў еўрапейскай публікі.
Лаўры трыумфатара дзіцячага «Еўрабачання» дасталіся Уладзіміру Арзуманяну з Арменіі. Новым дзіцячым музычным хітом публіка назвала песню «Mama». Уладзімір не ўтойваў свайго намеру перамагчы ў конкурсе, і яго жаданне ажыццявілася.
Другі радок заняў дуэт з Расіі — Ліза Дрозд і Саша Лазін парадавалі залу хітом «Boy And Girl». Трэцюю пазіцыю заняла сербская прынцэса Соня Скорыч. Марыям Кахелішвілі з Грузіі, якую журналісты назвалі Baby Gaga, з кампазіцыяй «Mari-Dari» заняла чацвёртае месца. Замыкае пяцёрку лепшых вакалістаў беларус Данііл Казлоў.
У VIII Міжнародным дзіцячым песенным конкурсе «Еўрабачанне» прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 краін. Конкурс трансліраваўся ў прамым эфіры тэлеканалаў і ў Інтэрнэце. «Мінск-Арэна» — самая вялікая сцэна ў гісторыі дзіцячага «Еўрабачання». Фінал і дзве адкрытыя рэпетыцыі шоу наведалі каля 40 тыс. чалавек. Спецыяльна для ўдзелу ў мерапрыемствах дзіцячага «Еўрабачання» ў якасці пасла добрай волі ЮНІСЕФ у беларускую сталіцу прыехала зорка сусветнай опернай сцэны Марыя Гулегіна.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries