Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Адзін мільён навагодніх падарункаў

Кандытарскія фабрыкі Беларусі да 1 снежня маюць намер паставіць у гандлёвую сетку больш як 1 мільён штук падарачных набораў, што прыблізна на 230 тыс. штук больш у параўнанні з мінулым годам.
Прадпрыемствы распрацавалі каля 60 відаў навагодніх падарункаў розных памераў і форм, вагой ад 300 г да 2,5 кг. Выпушчаны новыя віды навагодніх падарункаў у выглядзе мяккіх цацак, якія сімвалізуюць надыходзячы год Зайца (труса).
Плануецца таксама паставіць на ўнутраны рынак у чацвёртым квартале 2010 года каля 400 тыс. дал шампанскага і він айчыннай вытворчасці, што на 20 працэнтаў больш, чым у 2009 годзе. Рознічныя цэны на віно пеністае і шампанскае айчыннай вытворчасці складаюць ад Br11 тыс. да Br20 тыс., на віно пеністае і шампанскае замежнай вытворчасці — ад Br25 тыс. да Br150 тыс.
У Беларусі ўжо арганізаваны пашыраны гандаль ёлачнымі ўпрыгажэннямі, карнавальнымі касцюмамі, штучнымі ёлкамі, сувенірамі з навагодняй тэматыкай. Продаж натуральных елак пачнецца з 20 снежня. Іх рэалізацыю будуць ажыццяўляюць арганізацыі гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі і непасрэдна лясгасы. Паводле папярэдніх даных, у рэспубліцы будзе працаваць каля 700 ёлачных базараў.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries