Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Толькі разам мы захаваем сваю спадчыну

24 студзеня ў Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Г.Новік адбылося сумеснае пашыранае пасяджэнне прэзідыума Вілейскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, раённага камітэта БРСМ і ідэалагічнага актыву раёна з нагоды прысуджэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Галоўным лейтматывам сустрэчы сталі пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне любові і павагі да Айчыны, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

IMG_5534

Важнай і значнай падзеяй, якая падводзіла вынікі прафсаюзнай працы ў галіне захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання, стала ўручэнне Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за значныя праекты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. У рамках гэтай падзеі і было арганізавана ўрачыстае мерапрыемства ў вілейскай раённай бібліятэцы, на якім сабраліся старшыні райкамаў і прафкамаў прафсаюзных арганізацый, ветэраны працы і ўсе тыя, хто ўносіць важкі ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны Вілейскага раёна.

IMG_5532

Мерапрыемства пачалося з выступлення старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталлі Прэпесць, якая распавяла ўсім прысутным пра асноўныя праекты па аднаўленні знакавых для краіны мемарыялаў, над якімі ўзяла шэфства Федэрацыя прафсаюзаў. Адным з самых маштабных праектаў стала рэканструкцыя  мемарыяльнага комплекса «Курган Славы», які, дзякуючы намаганням Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, яе арганізацый і неабыякавых грамадзян,набыў годную веліч і заззяў агнямі ілюмінацыі. У планах Федэрацыі прафсаюзаў правесці работы па пошуку страчанай баявой тэхнікі. Знойдзеныя экспанаты будуць адрэстаўраваны і выстаўлены ля падножжа Кургана ў музеі баявой тэхнікі пад адкрытым небам. Плануецца, што менавіта на гэтыя мэты  будуць накіраваны грашовыя сродкі прэміі. Падчас пасяджэння было адзначана і тое, што вілейскія прафсаюзныя арганізацыі таксама ўносяць важкі ўклад у рэканструкцыю памятных месцаў, воінскіх пахаванняў, захаванне культурна-гістарычнай спадчыны.

IMG_5531

У доказ гэтаму прагучалі выступленні па тэме праведзенай работы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргея Паўлоўскага, кіраўніка  аматарскага аб’яднання «Патрыёт» Лыцавіцкага сельскага дома культуры Дзяніса Шарафановіча, навуковага супрацоўніка вілейскага краязнаўчага музея Андрэя Каркоткі.

Падчас свайго выступлення Наталля Прэпесць, старшыня Вілейскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, распавяла пра асноўныя мерапрыемствы і  пра людзей, якія ўносяць важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі ў Вілейскім раёне, аб працы, якая была зроблена ў гэтым напрамку ў рамках выканання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Вілейскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, Вілейскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Вілейскім раённым камітэтам ГА «БРСМ».

IMG_5529

Ганна Шэпелева, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, падчас свайго выступлення адзначыла, што ў патрыятычным выхаванні дзяцей і падлеткаў ветэранская арганізацыя адыгрывае адну з галоўных роляў. Хаця сведкаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з кожным днём застаецца ўсё менш. Так, ў нашым горадзе і раёне на сённяшні дзень засталося ўсяго толькі 44 удзельнікі Вялікай Айчыннай, але важную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі адыгрываюць і вязні канцлагераў, а таксама воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны ўзброеных сіл. Адзначыла ў сваёй прамове старшыня ветэранскай арганізацыя і тое, што кожны чалавек, які выходзіць на заслужаны адпачынак, не павінен застацца па-за ўвагай прафсаюзаў. Тым больш, што ў нашым раёне налічваецца каля 6 тысяч ветэранаў працы і больш за 15 тысяч пенсіянераў.

Кожная праца павінна быць па вартасці ацэнена. І гэтаму быў доказ, калі на завяршэнні мерапрыемства Наталля Прэпесць уручыла Падзячныя лісты  і памятныя падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў за вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі ў Вілейскім  раёне, актыўны ўдзел у дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і ветэранскіх арганізацый Ніне Сцяпанаўне Жвалеўскай, старшыні раённага савета ветэранаў педагагічнай працы, Дзянісу Уладзіміравічу Шарафановічу – культарганізатару, кіраўніку аматарскага аб’яднання «Патрыёт» Лыцавіцкага СДК, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУК «Раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік», а таксама Андрэю Юр’евічу Каркотку – навуковаму супрацоўніку ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей».

У заключнай частцы мерапрыемства адбыўся круглы стол, дзе прысутныя падзяліліся планамі на наступны год, пазначылі асноўныя задачы, рашэнне якіх запланавана ажыццяўляць у сумеснай працы.

Сяргей ГАНЧАР
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 42 queries