Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Дапамога: Былая настаўніца ў Ільі перад навагоднімі святамі засталася без даха над галавой

Бяда прыходзіць тады, калі яе зусім не чакаюць. Так адбылося і ў нас у Ільі. Напярэдадні Новага года 28 снежня ў былой настаўніцы ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця” Шэрай Розы Канстанцінаўны згарэў дом. Наша настаўніца за некалькі хвілін страціла амаль усё тое, што было нажыта за ўвесь працоўны час.

В Ильи, при тушении пожара, спасателям сообщили о ещё одном пожаре в соседней деревне

Розу Канстанцінаўну многія ведаюць у раёне як творчага чалавека, настаўніка, аматара слова, шчырага дарадцу. Больш за 40 гадоў яна прысвяціла школе. Акрамя таго, што яна была выдатнай настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, доўгі час кіравала музеем “Вілейшчына літаратурная”, які атрымаў званне народнага. Таксама часта можна было бачыць яе публікацыі ў розных сродках масавай інфармацыі.

І вось Роза Канстанцінаўна перад навагоднімі святамі засталася без даха над галавой.

Я звяртаюся з просьбай да ўсіх тых, хто ведаў нашу настаўніцу, аказаць пасільную матэрыяльную дапамогу для падтрымкі сям’і Шэрай Р.К.

Валянціна ЕРАШОНАК, старшыня Савета ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця”

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 27 queries