Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Чурлёнскай сельскай бібліятэцы можна навучыцца ткаць

Новы праект «Кросны» хутка пачне сваю працу ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы. villib.by

Праект прадугледжвае стварэнне ў бібліятэцы цэнтра лакальнай культуры, дзе сабрана інфармацыя па гісторыі мясцовасці, калгаса і ўстаноў. Тут можна даведацца аб вядомых аднавяскоўцах і простых жыхарах вёскі. Цікава будзе знайсці інфармацыю і аб моўных асаблівасцях мясцовасці, аб рамёствах, якімі займаліся колішнія жыхары.

Але самае галоўнае, тут можна дакрануцца да гісторыі: да прадметаў побыту нашых продкаў, да прац майстроў саломапляцення, да сапраўднага ткацкага станка. І не толькі дакрануцца, але і самаму паспрабаваць і навучыцца ткаць.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 45 queries