Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У аздараўленчым цэнтры “Надзея” нагадалі дарослым і дзецям аб правілах пажарнай бяспекі на навагодніх святах

Хутка Новы год. На плошчах гарадоў Беларусі радуюць вока прыгажуні-елачкі. Усюды пачаўся продаж упрыгожванняў і атрыбутаў Новага года. Але між тым праднавагодні перыяд суправаджаецца не токі прыемнымі клопатамі, але і  рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правіл пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожным выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў. Папярэдзіць надзвычайную сітуацыю з такімі наступствамі – мэта рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год”. Усе жыхары нашай краіны пачалі рыхтавацца да свята: прыглядаюцца да прадуктаў харчавання, да елачных упрыгожванняў, да піратыхнічных вырабаў.

Хочацца спадзявацца, што і дарослыя, і дзеці  будуць памятаць пра сваю бяспеку ў час навагодніх святаў і канікулаў. Так, у аздараўленчым цэнтры “Надзея”, які знаходзіцца ў Вілейскім раёне, спецыялістам  аддзела па надзвычайным сітуацыям было праведзена мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку пажараў і гібелі людзей ад іх у час навагодніх святаў.

Прысутныя дазналіся, што ў надзвычайнай сітуацыі можа дапамагчы не толькі чалавек, але і мабільнае прыкладанне “Дапамога побач”, бо тэлефон заўседы ў кішэні. Відавочна, што навагоднія святы звязаны не толькі з канікуламі, зімнімі відамі спорту, але і з піратэхнічнымі забаўкамі. Пад час суразмовы з дзіцячай аудыторыяй былі прыведзены прыклады, якія паслужаць для кагосьці ўрокам і спыняць ад вар’яцкіх і небяспечных дзеянняў. Гульня-маўчанка “Можна-нельга”  і  “Навагодняя дуэль” на сцэне дапамаглі  ўпэўніцца ў тым, што дзеці добра засвоілі правілы выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

Знатакам правілаў бяспекі жыццядзейнасці былі ўручаны “граматы” “Ганарымся, што навучылі”. Гэта было зроблена ўмоўна, каб засяродзіць увагу дарослых і бацькоў, якія прысутнічалі ў зале, да праблемы навучання сваіх дзяцей правілам бяспекі жыцця. Паўтараць і навучаць – гэта значыць клапаціцца пра жыццё сваіх “чадаў”. На прыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі прэзентацыю “Бяспечныя канікулы”, атрымалі лістоўкі.

Трэба спадзявацца, што яны засвоілі “піратэхнічны” урок бяспекі, усвядомілі, што за феерычнай прыгажосцю святочных спецэфектаў хаваецца сур’ёзная небяспека, грэбаваць якой нельга.

Шчаслівых, а галоўнае бяспечных Вам святаў і канікулаў!

Таццяна САБАЛЕЎСКАЯ,  спецыяліст ГП і Н.

Фота прадстаўлены аўтарам 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 24 queries