Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Галоўным архітэктарам Вілейскага раёна назначаны Гарланаў Дзмітрый Сяргеевіч

13 снежня 2016 года начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама – галоўным архітэктарам Вілейскага раёна назначаны Гарланаў Дзмітрый Сяргеевіч.

Дзмітрый Сяргеевіч Гарланаў нарадзіўся ў 1991 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 2014 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці архітэктура. Пасля заканчэння ўніверсітэта быў накіраваны галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама, дзе і працаваў да назначэння на новую пасаду.

Дзмітрый Гарланаў актыўна праявіў сябе пры падрыхтоўцы горада да абласных Дажынак-2015, якія праходзілі ў г. Вілейка. Ён таксама з’яўляецца аўтарам праекта рэканструкцыі былой танцпляцоўкі пад сучасны Скейт-парк, а таксаама шэрагу іншых праектаў.

Нагадаем, што Дзмітрый Гарланаў змяніў на пасадзе галоўнага архітэктара Вілейскага раёна Галіну Кажарновіч, якая працавала ў Вілейскім раёне з 1980 года. Увесь яе працоўны шлях звязаны выключна з архітэктурай: з 1983 па 1987 гады яна працавала старшым інжынерам вытворчай групы пры галоўным архітэктары горада Вілейскага гарвыканкама, затым кіравала гэтай групай. З 1987 па 1990 гады Галіна Кажарновіч — галоўны архітэктар Вілейкі, пасля яна ўзначаліла аддзел архітэктуры, якім кіравала да сённешняга дня. 12 снежня яна вышла на заслужаны адпачынак.

У 2015 годзе Галіна Іосіфаўна Кажарновіч была прызнана “Чалавекам года” за ажыццяўленне шэрагу высакаякасных праектаў у горадзе і раёне і значны ўклад у развіццё Вілейскага раёна. Толькі за апошнія гады пад яе кіраўніцтвам былі ўвасоблены ідэі пераўтварэння цэнтральнай плошчы Вілейкі (рэканструкцыі будынкаў, будаўніцтва фантана, стварэнне ландшафтных кампазіцый і скульптурных элементаў), а таксама будаўніцтва новых мікрараёнаў, якія задалі планку якаснага развіцця нашага горада (мікрараёны Паўночны-2 і Паўночны-4).

Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 22 queries