Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Завіруха не перашкодзіла зрабіць віляйчанам правільны выбар

Завіруха не перашкодзіла здзейсніцца планам членаў атрада маладзёжнай арганізацыі аховы правапарадку і членаў Беларускай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных Вілейскага раёна.  У рамках рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” імі было вырашана звярнуцца да гараджан і госцяў Вілейкі забыцца пра курэнне, якое ў нецвярозым стане можа прывесці да бяды. Было вырашана паспрабаваць прапанаваць жыхарам горада зрабіць правільны выбар – у бок здаровага ладу жыцця.

img_0702

  • Не прапальвайце сваё жыццё, лепш выбірайце здароўе і дабрабыт, — прапаноўвала моладзь мінакам.

img_0686

  • Лепш пакаштаваць салодкую цукерку, чым выкурыць цыгарэтку, — дадавалі юнакі адзін аднаго.

img_0693

  • Няхай вас акружаюць здаровыя людзі, тыя, хто не курыць, — гучала з вуснаў актывістаў арганізацый.

img_0696

Нягледзячы на дрэннае надвор’е і завіруху, настрой ва ўсіх палепшыўся, бо сумеснымі намаганнямі давялося ўскалыхнуць свядомасць грамадзян і схіліць іх да выбару здаровага ладу жыцця і здаровага асяроддзя.

Таццяна САБАЛЕЎСКАЯ

img_0697

img_0703

img_0705

img_0717

img_0727

img_0730

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 27 queries