Рэальныя шанцы стаць кандыдатамі ў прэзідэнты ў Беларусі маюць дзесяць чалавек. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Паводле папярэдніх вынікаў праверкі сапраўднасці подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, права на далейшы ўдзел у выбарчай кампаніі і магчымасць стаць кандыдатамі захавалі дзесяць прэтэндэнтаў, якія прадставілі ў выбаркамы больш як 100 тыс. подпісаў, за выключэннем Уладзіміра Правальскага.
ЦВК можа зарэгістраваць кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта Беларусі дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, а таксама Рыгора Кастусёва, Аляксея Міхалевіча, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Віктара Цярэшчанку, Дзмітрыя Уса.
Мікалай Лазавік не выключае, што ў час гэтай выбарчай кампаніі можа быць зарэгістравана найбольшая за ўсю гісторыю Беларусі колькасць кандыдатаў у прэзідэнты. Паводле яго слоў, рэальныя шанцы ёсць ва ўсіх дзесяці кандыдатаў. Яны прайшлі ўжо самы адказны этап выбарчай кампаніі — вылучэнне, застаўся больш просты этап — прадстаўленне ў ЦВК пісьмовай заявы аб згодзе балаціравацца кандыдатам у прэзідэнты, анкеты з біяграфічнымі данымі і дэкларацыі аб даходах і маёмасці (асобы, вылучанай кандыдатам, яго жонкі, паўналетніх блізкіх сваякоў, якія пражываюць з ім сумесна і вядуць агульную гаспадарку)…
БелТА







