Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прэзідэнт Беларусі ўручыў Э.Кустурыцу спецыяльны прыз

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў 9 лістапада кінарэжысёру Эміру Кустурыцу адну з галоўных узнагарод кінафестывалю «Лістапад» — спецыяльны прыз кіраўніка дзяржавы «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўручае гэту ўзнагароду як знак прызнання заслуг рэжысёра перад мастацтвам. Кіраўнік дзяржавы выказаў таксама надзею, што Эмір Кустурыца яшчэ не раз наведае нашу краіну, будзе прысутнічаць і на «Славянскім базары ў Віцебску», і на будучым кінафестывалі «Лістапад» і іншых.
Спецыяльны прыз «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве» ўручаецца ўдзельнікам кінафестываляў за асаблівыя дасягненні ў кінематаграфіі, за значны ўклад ва ўвасабленне гуманістычных і духоўна-маральных ідэалаў у кінематографе. Папярэднія гады прыз уручаўся Георгію Жжонаву, Міхаілу Пташуку, Клары Лучко, Алегу Янкоўскаму, Пятру Тадароўскаму, Уладзіміру Гасцюхіну, Эліне Быстрыцкай, Васілю Ланавому, Генадзю Гарбуку.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries