Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Хачу быць выратавальнікам…

З гэтага прызнання пачаў адзінаццацікласнік Сяргей Наркевіч. Хлопец удакладніў, што марыць паступіць на вучобу ў Камандна-інжынерны інстытут МНС у Мінску.

– У мяне ёсць нямала пытанняў наконт самой установы, паступлення, навучання, – падзяліўся віляйчанін. – Дзе шукаць адказы?
Як паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, 13 лістапада з 11.00 у Камандна-інжынерным інстытуце МНС (г. Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25) адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй. Жадаючыя змогуць атрымаць усю інфармацыю, якая іх цікавіць. А ўвогуле, па пытаннях паступлення ў навучальныя ўстановы МНС можна атрымаць інфармацыю і ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах 3-61-04 і 8-029-768-28-77.

Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries