Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Каралёк», які «кусаецца»

На днях мне патэлефанавалі віляйчанкі, якія жывуць у мікрараёне завода «Зеніт». Жанчын абурае тое, што на міні-рыначку ў іх раёне цэны на прадукты вельмі «кусачыя».– Вось толькі адзін невялічкі прыклад: кілаграм хурмы «каралёк» на рынку ў горадзе каштуе 4800, а ў нас – аж за дзевяць тысяч, – абуралася жанчына на другім канцы провада. – Гэта ўжо сапраўды «каралёк»! І ніхто ім, гэтым гандлярам, не дасць рады, маўляў, цэны на тую ж хурму не фіксаваныя. Але ж сумленне трэба мець!
Па-сутнасці, жанчыны разумеюць, што не ў сілах і журналістам неяк паўплываць на рыначныя цэны. Але ж, зазначылі нашы чытачкі, трэба хоць неяк «прапясочыць» несумленных, можа, павернуцца тварам да пакупніка…
Шчыра прызнацца, завочна «прапясочваць» тых «несумленных» наўрад ці будзе правільным. Хто ведае, па якой цане, дзе і з якімі затратамі набываўся іх «каралёк»… Магчыма, на ўсе гэта і сапраўды затрачана нямала. А паколькі, як правільна растлумачана кампетэнтнымі людзьмі пакупнікам, цэны на хурму не фіксаваныя, то і патрабаваць нейкага канкрэтнага кошту мы, пакупнікі, не можам. У нас ёсць іншае выйсце – пайсці ў другое месца і купіць той жа тавар, але танней, балазе, як адзначылі самі жанчыны, на рынку ў горадзе ён ёсць. У такім разе няхай перажывае той чалавек, у якога хурма – у поўным сэнсе «каралёк». Калі ж і ў яго збыт ёсць, то, відаць, не ўсіх яшчэ палохаюць цэны. Што ж, кожны жыве па сродках…
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries