Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Паспрабуйце журавінавыя напоі і стравы беларускай кухні на свяце «Журавінавы фэст» (агр. Лыцавічы)

8 кастрычніка ў аграгарадку Лыцавічы пройдзе свята ўраджаю «Журавінавы фэст».

ПРАГРАМА СВЯТА

12.00 — адкрыццё свята “Журавінавы фэст”.

Вітальнае слова арганізатараў і гасцей.

Канцэрт калектыва “Журавінка” (Лыцавіцкі СДК) і удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Іжскага СДК.

Конкурсная праграма з удзелам жыхароў вёсак Іжскага сельсавета “Зямелькі нашай шчодрыя дары”.

Выступленне і майстар-клас танцавальнага калектыва “Карагод” гімназіі № 2 г.Вілейка з удзелам фалькларыста Крупскай З.В.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу.

Падвядзенне вынікаў жніва ААТ “Чурлёны”.

14.00 — канцэрт “ВЕЛЕЯ КАЗАЦКАЯ” (Народны вакальны ансамбль Вілейскага  Палаца культуры).

На працягу свята будзе праводзіцца  выстава-продаж вырабаў народных майстраў, гандлёвыя рады, гульнёвыя пляцоўкі, конкурсы і віктарыны для дарослых і дзяцей, катанне на брычцы. Госці могуць пачаставацца журавінавымі напоямі і стравамі беларускай кухні. У выставачнай зале будуць прадстаўлены прадметы беларускага народнага побыту (з калекцыі Млечка Ф. М. ), вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жыхароў Іжскага сельсавета.

Усе жадаючыя могуць набыць журавіны.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 49 queries