Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Увесь дзень, 11 верасня, на кожным участку для галасавання былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы

Увесь дзень, 11 верасня, на кожным участку для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання арганізаваны святочныя мерапрыемствы, культурна-творчыя праграмы і шырокі гандль.

Карэспандэнты ШП наведалі ўчасткі для галасавання і кожны з іх сустракаў выбаршчыкаў печывам і святочнымі канцэртамі.

На самых вялікіх участках культурна-творчыя праграммы працягваліся цэлы дзень. Былі прыцягнутыя шматлікія прафесійныя, самадзейныя, аматарскія народныя і эстрадныя, вакальныя і танцавальныя калектывы раёна. Кожнае задзейнічанае у выбарах ўстанова распрацавала індывідуальную творчую праграму, каб стварыць святочную і гасцінна абстаноўку на сваім выбарчым участку. У школах і ўстановах культуры, дзе былі арганізаваны выбарчыя ўчасткі прайшлі таксама шматлікія тэматычныя выставы майстроў і вырабаў дзіцячай творчасці.

Так, на Цэнтральным выбарчым участку № 9 у Палацы культуры з 11.00 да 16.00 выступалі такія творчыя калектывы, як «Элегія», «Суквецце», «Весялинка», «Бабіна лета», «Экспромт», а таксама салісты Дома культуры і Народнага хору ветэранаў .

Акрамя таго, у кожным сельскім Савеце былі прадстаўлены  канцэртныя праграмы «Край мой верасовы …», «Вечны Жыві І Квітней Беларусь», «За квітнеючую Беларусь», «Квітней, зямля мая», «Мой родны край», што ладзіліся сельскімі дамамі культуры і ўстановамі адукацыі.

Па традыцыі, выбарчыя ўчасткі ў дзень выбараў былі забяспечаны гандлёвым абслугоўваннем, паўсюль працавалі буфеты грамадскага харчавання. Булачна-кандытарскія вырабы, прадукцыя ўласнай вытворчасці і іншыя харчовыя тавары для выбаршчыкаў былі прадстаўлены з мінімальнымі нацэнкамі і значнымі зніжкамі.

Сяргей ГАНЧАР, Кацярына КАРПІК.

Фота Сяргей Ганчар

img_3390

img_3397

img_3410

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries