23 верасня ў 14.00 ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” запрашае сваіх чытачоў, аматараў кніг і гісторыі прыняць удзел у захапляльным падарожжы па вуліцах роднага горада. Квэст «Падарожжа з кнігай па любімаму гораду» прысвечаны 70-ці гадоваму юбілею бібліятэкі і Дню бібліятэк Беларусі.
Непаўторную атмасферу ў гэты дзень створыць унікальная магчымасць пабываць унутры абраных бібліятэк горада, якія гасцінна расчыняць свае дзверы перад удзельнікамі гульні. Месцам старту і фінішу гульні стане Вілейская раённая бібліятэка, якая знаходзіцца на вул. Савецкай, д. 25.
Маршрут гульні пройдзе па месцах горада, тэматычна звязаных з чытаннем, кнігамі, літаратурнымі дзеячамі. Знаўцаў гарадской гісторыі і геаграфіі чакаюць не толькі відавочна названыя адрасы, але таксама лагічныя заданні і нескладаныя загадкі на кемлівасць. На фінішы гульні самыя хуткія і дакладныя каманды будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі.
Жадаючым прыняць удзел у гульні неабходна зарэгістравацца з 12.09.2016 па 20.09.2016 у Аддзеле бібліятэчнага маркетынга ДУК “Вілейская РЦБ імя Г. Новік” па тэлефоне 5-36-95.
Падрабязная інфармацыя на сайце:http://villib.by