Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выбарчы працэс

За парламенцкімі выбарамі на сённяшні дзень у Беларусі пільна назірае больш за трохсот міжнародных экспертаў. Акрэдытацыя назіральнікаў працягваецца і непасрэдна перад выбарамі іх колькасць можа перавысіць тысячу чалавек. Пакуль самая шматлікая дэлегацыя экспертаў – у Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 

23 жніўня Вілейскі раён наведаў Андрэеў Юрый Іванавіч, міжнародны назіральнік Міжпарламенцкай Асамблеі СНД.
Як адзначыў Юрый Іванавіч у размове з прадстаўнікамі Вілейскай акруговай выбарчай камісіі, мэта работы назіральнікаў – садзейнічаць правядзенню свабодных дэмакратычных выбараў, выступаючы ў якасці эксперта-кансультанта. Галоўнае не аказваць а ніякага націску, бо калі спецыяліст бачыць недахопы ці хібы ў працэсе перадвыбарнай барацьбы, то ён павінен добразычліва падказаць, як іх выправіць.
Справаздача пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая ўжо 12 верасня будзе складзена місіяй назіральнікаў ад СНД, – гэта погляд з боку на падзеі, якія суправаджаюць любыя выбары, у тым ліку і парламенцкія.
Наведваючы Вілейскую акруговую выбарчую камісію, прадстаўнік Міжпарламенцкай Асамблеі СНД заявіў, што ніякіх нараканняў на працу камісіі няма. Усё праходзіць спакойна і інтэлігентна, у рамках выбарчага кодэкса.
Напярэдадні Вілейскі раён наведалі яшчэ два міжнародныя назіральнікі – Томас Хольцэр і Гана Мацеушак місіі па нагляду за выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь ад АБСЕ. Яны азнаёміліся з работай акруговай выбарчай камісіі па Вілейскай выбарчай акрузе № 74.
Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР. Фота аўтара

IMG_8992

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries